Да Года малой радзімы

Да Года малой радзімы выйшла ў свет кніга вядомага беларускага пісьменніка Міколы Маляўкі «Спадчына, або Каб не стаць манкуртам».

У кніжцы Міколы Маляўкі «Спадчына, або Каб не стаць манкуртам» расказваецца, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі нам, сваім нашчадкам. Абразкі з жыцця старой вёскі перасыпаны паэтычнымі радкамі, сур’ёзнымі і вясёлымі гісторыямі, народнымі прыкметамі і парадамі, прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі. Аўтар падрыхтаваў для чытачоў заданні: трэба адказаць на пытанні, так ці іначай звязаныя з вясковай сядзібаю, з лёсам яе гаспадароў, іх буднямі і святамі.

Адрасуецца дзецям і дарослым, якія любяць сваю Радзіму і жадаюць ведаць усё пра яе мінулае.


«Народная асвета» далучаецца да экалагічнай акцыі ў Год малой радзімы

У Беларусі 14 красавіка стартавала маштабная экалагічная кампанія «Уладкуем малую радзіму». Яна працягнецца да кастрычніка. Мэта кампаніі — уклад кожнага ў добраўпарадкаванне раёна, жылога двара, найбліжэйшага парку ці сквера, вадаёма. Гэта можа быць пасадка дрэў або хмызнякоў, афарбоўванне плота і лавак, збіранне смецця, арганізацыя кантэйнераў побач з месцамі, дзе выяўлена вялікая колькасць адходаў. Акцыя стартавала ў Мінску ў Парку камянёў ва Уруччы. 

(Па матэрыялах www.belta.by

Да экалагічнай кампаніі «Уладкуем малую радзіму» выдавецтва «Народная асвета» прапануе ўвазе чытачоў кнігі аўтараў: Г. В. Трафімавай, С. А. Трафімава «Берёзовый алфавит», «Иванов клад», «Почему у чёрной смородины ягоды чёрные?», «Они не должны исчезнуть. Рассказы о растениях Красной книги Республики Беларусь», «Они не должны исчезнуть. Рассказы о животных Красной книги Республики Беларусь»; У. М. Мазго «Адкрывай свой родны край»; М. П. Пазнякова «Залатое поле», «Водзяць дрэвы карагод», «Лясныя дарункі»; М. М. Чарняўскага «З думкай пра Беларусь, альбо Ёсць дзіва, адвечнае дзіва…», «Матуля Шо, дачушка Шоша»; М. А. Маляўкі «Спадчына, або Каб не стаць манкуртам»; І. А. Токаравай «Волшебные мастерские, или Приключения Тима в Дудутках».