Дастаўка
Дастаўка ажыццяўляецца па адрасе, адзначаным Вамі пры афармленні заказу.
Заказ будзе дастаўлены Вам пасля поўнай яго камплектацыі пры ўмове, што заказаны тавар маецца ў наяўнасці.
Спосабы дастаўкі:
Кур’ерам па Мінску (3-5 дзён) Дастаўка кур’ерам ажыццяўляецца з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 19.00.
Вызначэнне дакладнага адрасу і часу дастаўкі, кантактнага тэлефона, спосабу аплаты абавязковае. Перад тым як даставіць заказ, кур’ер сазвоніцца з Вамі для ўдакладнення часу дастаўкі.
Дастаўка кур’ерам па Мінску ажыццяўляецца ў межах МКАД.
Кошт дастаўкі 3 р..
Пры суме заказу звыш 30 р. -дастаўка па Мінску бясплатная..
Поштай па Беларусі (да 10 дзён)
Заказ высылаецца поштай у любы населены пункт Беларусі на Ваш адрас накладной платай (аплата па факце атрымання тавару). Яго кошт вызначаецца паводле тарыфаў РУП «Белпошта».
Самавываз у Мінску, пр. Пераможцаў, 11 (1-2 дні)
Пасля камплектацыі заказу Вам трэба будзе самастойна забраць яго на працягу 5 дзён па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, 10 паверх (ст. метро «Няміга»), з 9.00 да 17.00 у працоўныя дні (пн―чц) і з 9.00 да 16.00 у пт. Мы паведамім Вам пра наяўнасць заказу ў пункце выдачы з дапамогай названых Вамі электроннай пошты або тэлефона.
Аплата
Спосабы аплаты:
Наяўны разлік
Пры дастаўцы кур’ерам або самавывазе Вы аплачваеце заказ наяўнымі пасля праверкі камплектнасці і якасці тавараў.
Накладная плата
Накладная плата — гэта магчымасць аплаты заказу ў аддзяленні паштовай сувязі ў момант яго атрымання. Пры гэтым работнік аддзялення паштовай сувязі спаганяе з адрасата пры ўручэнні яму паштовага адпраўлення суму накладной платы, якая накіроўваецца паштовым грашовым пераводам у наш адрас. Плата за перасыланне вызначаецца згодна з тарыфамі РУП «Белпошта».
Факт атрымання пакупніком заказу пацвярджаецца:
паступленнем грашовых сродкаў на рахунак Інтэрнэт-магазіна (пры паштовым перасыланні з накладной платай);
подпісам кліента ў бланку заказу (пры кур’ерскай дастаўцы);
асабістай перадачай кліенту (пры самавывазе) з выдачай касавага чэка.