Паважаны наведвальнік!

З 02.01.2023 г. уступіў у дзеянне з дапаўненнямі і змяненнямі Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэд. ад 28.06.2022).

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).

Электронны зварот выказваецца на беларускай і рускай мовах.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі ці пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней як за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней як за 1 месяц.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, напісаны ў электронным звароце, ці ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, вызначаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выказаны не на беларускай або рускай мове;
  • не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай у вызначаным парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя ці абразлівыя словы або выразы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі вызначаны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіроўвання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны пісьмовы зварот.