Паважаны Анатоль Мікалаевіч!

Выдавецтва «Народная асвета» шчыра віншуе Вас з 65-годдзем з дня нараджэння!

Мы рады магчымасці павіншаваць Вас з юбілеем і пажадаць моцнага здароўя, творчага натхнення, любві і павагі шматлікіх чытачоў!

Вельмі хочацца, каб яшчэ не адзін год у планах «Народнай асветы» з'яўляліся Вашы творы, якія даюць магчымасць дзецям і дарослым знаёміцца з мілагучнай беларускай мовай, вучаць дабрыні і чысціні, дораць добры настрой і аптымізм.