2 верасня адбылося інтэрв'ю дырэктара выдавецтва «Народная асвета» Вікторыі Калістратавай Першаму нацыянальнаму каналу Беларускага радыё. Інтэрв'ю было прысвечана Дню ведаў у Беларусі і мела назву «У новы навучальны год – з новымі кнігамі!».

У прамым эфіры перадачы «Актуальны мікрафон» Вікторыя Віктараўна расказала слухачам і вядучым пра навінкі вучэбнай літаратуры, новыя напрамкі ў выданні падручнікаў для беларускіх школьнікаў, адказала на шматлікія пытанні. 

Перадачу цалкам можна паглядзець па спасылцы.