У мінулыя выхадныя прайшлі ўрачыстыя лінейкі ў школах і гімназіях рэспублікі. Выдавецтва «Народная асвета» адсвяткавала Дзень ведаў са сталічнымі ўстановамі адукацыі. Супрацоўнікі выдавецтва наведалі сярэднія школы № 42, 23, 34, гімназію № 10 г. Мінска і ўручылі кнігі для школьных бібліятэк.