13 верасня 2018 г. у межах рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям”» на базе ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» адбылася прэзентацыя навукова-папулярнай серыі кніг «Рассказы Деда Природоведа». 

Кнігі гэтай серыі даюць магчымасць юным чытачам пазнаёміцца з раслінамі і жывёламі. Кожная кніга — займальнае вандраванне з Дзедам Прыродазнаўцам да новых таямніц прыроды. Гульнятэка Дзеда Прыродазнаўца ўяўляе сабой разнастайныя віктарыны і гульні. У такой форме аўтары лёгка знаходзяць кантакт з дзецьмі.

 Прэзентацыя адбылася з удзелам навучэнцаў гімназіі № 8 і сярэдняй школы № 18 г. Віцебска. Самымі актыўнымі аказаліся навучэнцы 3 «В» класа гімназіі № 8 Мікіта Міхайлаў і Карына Шыпелава. Супрацоўнікі выдавецтва «Народная асвета» падзякавалі дзецям за ўдзел і ўручылі падарункі. 

Прэзентацыя прайшла займальна: з гульнямі, загадкамі, віктарынамі. Удзельнікі атрымалі магутную матывацыю на вывучэнне і ахову флоры і фаўны нашай Радзімы, а самыя актыўныя — прызы ад аўтара. 

 У канцы мерапрыемстваў кожны жадаючы атрымаў аўтограф Сяргея Трафімава.