14 верасня 2018 г. у межах рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям”» на базе ДУА «Гімназія № 9 імя Ф. П. Кірычэнка г. Гродна» адбылася прэзентацыя кнігі «Удивительные приключения макаронины Моти и другие невероятные происшествия» гродзенскай пісьменніцы Таццяны Сучковай.

Разам з героямі кнігі дзеці трапілі ў казку. Юныя чытачы пазнаёміліся з незвычайнымі казачнымі героямі, пабывалі ў макаронным горадзе Спагецці і ў загадкавай краіне Віхрундыі, здзейснілі падарожжа ў чароўную краіну Інструментарыю.

Прэзентацыя прайшла займальна: з гульнямі і віктарынамі.