У межах рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям”» на базе бібліятэкі-філіяла № 20 дзяржаўнай установы «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска» адбылася прэзентацыя кніг Ірыны Токаравай. Сустрэцца з дзіцячай пісьменніцай прыйшлі навучэнцы гімназіі № 74 горада Мінска. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі з серый «Сказки для вундеркиндов», «Детский детектив», выпушчанымі ў выдавецтве «Народная асвета». 

Школьнікі ўважліва слухалі Ірыну Аляксандраўну, прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні кніг, любімых персанажаў, ілюстрацый. 

Кнігі Ірыны Токаравай вельмі падабаюцца дзецям за займальны сюжэт, эмацыянальную мову, прыгожыя ілюстрацыі.

Відэа з прэзентацыі можна паглядзець па спасылцы на нашым канале на Youtube, Twitter.