У межах рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям”» на базе ДУК «Салігорская раённая дзіцячая бібліятэка» і ДУА «Гімназія № 1 г. Салігорска» адбыліся прэзентацыі кніг Ірыны Токаравай.

Ірына Аляксандраўна расказала навучэнцам пра свае кнігі, адказала на шматлікія пытанні пра любімых ужо герояў кніг «Приключения сыщика Хомса и доктора Сладсона», «Беловежская пуща, или Тим в гостях у Деда Мороза», «Дорожка, или Чудесные превращения Тима в джунглях», «Калитка, или Чудесные превращения Тима в лесу», «Приключения Анфисы Котиковой в математическом доме».

А яшчэ дзеці даведаліся пра новыя кнігі пісьменніцы, якія яшчэ рыхтуюцца да выпуску ў «Народнай асвеце». Юныя чытачы запрасілі Ірыну Токараву прыехаць у Салігорск з новымі кнігамі.