У межах рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пicьменнікі — дзецям”», арганізаванай у Год малой радзімы Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь з падтрымкай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у мэтах папулярызацыі літаратуры і творчасці сучасных пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, выдавецтва «Народная асвета» 18 мая 2018 г. правядзе прэзентацыю кніг старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіла Паўлавіча Пазнякова на базе дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна» для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту.

 

Пазнякоў Міхаіл Паўлавіч — паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнаўца, публіцыст — нарадзіўся ў 1951 годзе ў в. Заброддзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Міхаіл Паўлавіч — аўтар больш як 80 кніг паэзіі і прозы для дарослых і юных чытачоў як на рускай, так і на беларускай мовах. Звыш за 3000 яго твораў апублікавана ў больш як 100 перыядычных выданнях і больш як 400 зборніках. Творы Міхаіла Паўлавіча ўключаны ў праграмы для дашкольнай і сярэдняй адукацыі і перакладзены на 22 мовы свету. Член рэдкалегій 10 літаратурна-мастацкіх выданняў і кніжных серый. Лаўрэат 15 літаратурных прэмій. Лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі імя В. В. Біянкі. Лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі імя М. В. Гогаля. Мае шэраг дзяржаўных узнагарод, сярод якіх — медаль Францыска Скарыны. У сваіх кнігах вядомы паэт апявае самае дарагое — родную зямлю, выдатных людзей, свет, працу, сяброўства.

У час мерапрыемства прагучаць песні на словы Міхаіла Пазнякова ў выкананні спевака і кампазітара Сяргея Краўца.