У Беларусі 14 красавіка стартавала маштабная экалагічная кампанія «Уладкуем малую радзіму».

Яна працягнецца да кастрычніка. Мэта кампаніі — уклад кожнага ў добраўпарадкаванне раёна, жылога двара, найбліжэйшага парку ці сквера, вадаёма. Гэта можа быць пасадка дрэў або хмызнякоў, афарбоўванне плота і лавак, збіранне смецця, арганізацыя кантэйнераў побач з месцамі, дзе выяўлена вялікая колькасць адходаў. Акцыя стартавала ў Мінску ў Парку камянёў ва Уруччы.

(По материалам www.belta.by)

Да экалагічнай кампаніі «Уладкуем малую радзіму» выдавецтва «Народная асвета» прапануе ўвазе чытачоў кнігі аўтараў: Г. В. Трафімавай, С. А. Трафімава «Берёзовый алфавит», «Иванов клад», «Почему у чёрной смородины ягоды чёрные?», «Они не должны исчезнуть. Рассказы о растениях Красной книги Республики Беларусь», «Они не должны исчезнуть. Рассказы о животных Красной книги Республики Беларусь»; У. М. Мазго «Адкрывай свой родны край»; М. П. Пазнякова «Залатое поле», «Водзяць дрэвы карагод», «Лясныя дарункі»; М. М. Чарняўскага «З думкай пра Беларусь, альбо Ёсць дзіва, адвечнае дзіва…», «Матуля Шо, дачушка Шоша»; М. А. Маляўкі «Спадчына, або Каб не стаць манкуртам»; І. А. Токаравай «Волшебные мастерские, или Приключения Тима в Дудутках».