У рамках рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут  «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям» адбылася прэзентацыя кніг Ірыны Токаравай «Приключения мячей», «Спортивный городок» з серыі «Асветик-спортсмен». Гэта серыя кніг, якая выйшла ў выдавецтве «Народная асвета» ў 2019 годзе, прысвечана ІІ Еўрапейскім гульням.

Мерапрыемства прайшло ў кніжнай краме «Дружба» ААТ «Белкніга» (пр-т Пераможцаў, 51/1). На прэзентацыі прысутнічалі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 48 імя Ф. А. Малышава г. Мінска».

Ірына Токарава — беларуская пісьменніца, педагог з 35-гадовым стажам, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве ў Мінску. Аўтар пазнавальных кніг для дзяцей: «Часы, или Тим в Древнем Египте», «Приключения мячей», «Спортивный городок», «Приключения сыщика Хомса и доктора Сладсона», «Беловежская пуща, или Тим в гостях у Деда Мороза», «Волшебные мастерские, или Приключения Тима в Дудутках», «Детям о финансах, или Приключения Тима, Банкира и Грабителя», «Дорожка, или Чудесные превращения Тима в джунглях», «Калитка, или Чудесные превращения Тима в лесу», «Приключения Анфисы Котиковой в математическом доме», «Умные контейнеры, или Тим против монстра Сорму», «Копилка идей, или Истории про нереальных сов», «Барашек Рогалик. Рождественская история», а таксама праектаў па духоўнаму выхаванню, метадычных распрацовак па «Основам православной культуры», сцэнарыяў праваслаўных святаў, песень і вершаў.

Пасля заканчэння мерапрыемства ў ДУА «Сярэдняя школа № 48 імя Ф. А. Малышава г. Мінска» была перададзена бібліятэчка кніг ад «Народнай асветы».