25 ліпеня 2019 г. у кнігарні «Санет» ААТ "Белкніга" ў Слоніме прайшла прэзентацыя кніг серый: «Асветик-спортсмен», «Детский детектив», «Приключения», «Сказки для вундеркиндов» беларускай пісьменніцы Ірыны Токаравай.

На прэзентацыі прысутнічалі навучэнцы сярэдняй школы № 10 г. Слоніма.

Супрацоўнікі выдавецтва пазнаёмілі дзяцей з выдавецтвам «Народная асвета», з працэсам стварэння кніг, расказалі пра навінкі і правялі прэзентацыю кніг Ірыны Токаравай.

Вучні актыўна ўдзельнічалі ў літаратурных гульнях і віктарынах, атрымлівалі прызы.

У завяршэнне мерапрыемства кожны прысутны атрымаў падарунак ад «Народнай асветы», вядома ж – КНІГУ.

На прэзентацыі таксама прысутнічалі прадстаўнікі выдання "Газета Слонімская". Спасылка на артыкул тут.