View settings

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


У баранавіцкай газеце “Наш край” выйшаў артыкул “Падручнік жыцця Міколы Бусько”, у якім даецца рэцэнзія на кнігу аўтара “Лясныя дзівосы”. Кніга выйшла ў выдавецтве “Народная асвета” ў жніўні 2019 года.

Вядомы аўтар — пісьменнік і мастак — у сваіх творах запрашае юных чытачоў на прыроду — пазнаваць яе таямніцы, мудрасць, вучыцца сябраваць з жыхарамі лесу, адносіцца да іх, як да сябе.

Кніга адрасавана дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.