Навіны

12 сакавіка 2019 г. у межах рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі ― дзецям”» адбылася прэзентацыя кніг Ірыны Токаравай, якія выйшлі ў выдавецтве «Народная асвета», на базе гімназіі № 2 горада Салігорска і Салігорскай раённай дзіцячай бібліятэкі. Былі прадстаўлены ўжо знаёмыя юным чытачам кнігі серый: «Сказки для вундеркиндов», «Детский детектив», а таксама «Барашек Рогалик. Рождественская история».

Сёлета, 15 чэрвеня 2019 года, на пляцоўцы замкавага комплекса “Мір” пройдзе III Фестываль кнігі “Кніжныя скарбы Беларусі”.

У межах XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу прайшла дабрачынная акцыя «Рабі дабро!». Ініцыятарам акцыі выступіла выдавецтва «Народная асвета».