Навіны

ПРАГРАМА
мерапрыемстваў выдавецтва «Народная асвета»
на XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай
выстаўцы-кірмашы
6–10 лютага 2019 г. 

Месца правядзення: Адміністрацыйны комплекс па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 14.

У межах рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям”» на базе бібліятэкі-філіяла № 20 дзяржаўнай установы «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска» адбылася прэзентацыя кнігі Аляксандры Хамянок «Приключения Эллис» з серыі «Страна чудес». Сустрэцца з дзіцячай пісьменніцай прыйшлі навучэнцы 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 168 г. Мінска». Аўтар расказала дзецям, як прыходзіць натхненне, адкуль бяруцца сюжэты гісторый пра Эліс. Аляксандра Хамянок захапіла дзяцей чароўнай казкай, адказала на пытанні і падарыла сувеніры.

17 студзеня 2019 г. адбыліся прэзентацыі навукова-папулярнай серыі кніг «Рассказы Деда Природоведа» з аўтограф-сесіяй аўтараў на базе гімназіі № 1 горада Салігорска і Салігорскай раённай дзіцячай бібліятэкі.

16 студзеня 2019 г. у межах рэспубліканскай акцыі «Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі — дзецям”» адбылася прэзентацыя кнігі «Барашек Рогалик. Рождественская история» Ірыны Токаравай. Кніга выйшла ў 2019 г. у выдавецтве «Народная асвета» і адрасуецца дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІ Дня беларускага пісьменства ў Слоніме Гродзенскай вобласці створаны пастановай урада ад 20 снежня 2018 года № 922, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.