View settings

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Навіны

4 студзеня – Сусветны дзень азбукі Брайля. Ён адзначаецца ў мэтах павышэння дасведчанасці людзей пра значэнне азбукі Брайля як аднаго са сродкаў зносін для поўнай рэалізацыі правоў чалавека невідушчых і слабавідушчых людзей.

Юбілейныя выданні – гэта асаблівая катэгорыя кніг. Яны выпускаюцца да памятных знакавых дат, юбілеяў і круглых дат вядомых людзей. Юбілейныя даты прымушаюць успомніць гісторыю, прааналізаваць яе ўрокі, падвесці вынікі і задумацца пра тое, да чаго нам імкнуцца і ў якім кірунку крочыць далей.

Сёння часта наракаюць, што чытанне выпала з кола інтарэсаў сучасных падлеткаў. На самай справе, ці існуюць кнігі, якія могуць прымусіць вашага яршыстага тынэйджара выключыць гаджэт і забыцца на ежу і сон? Пераходны ўзрост – складаны час і для самога падлетка, і для яго бацькоў. Няправільна падабраная кніжка ў гэтым узросце здольная надоўга адбіць ахвоту да чытання. Затое тая, якая «патрапіла ў яблычак», напэўна, стане часткай ягонай асобы. Бясспрэчны плюс няпростага ўзросту – падлетак ужо здольны зразумець і ацаніць складаныя, разумныя, неадназначныя кнігі. Спадзяемся, наш агляд кніг для падлеткаў дапаможа вам выбраць кнігу пад ялінку для вашага любімага enfant terrible ва ўзросце ад 14 гадоў.

Каляды і Новы год – самы зручны час для сямейнага чытання. А самыя прыдатныя кнігі для сумеснага чытання – гэта, вядома ж, чароўныя калядныя гісторыі. Тыя, ад якіх становіцца цяплей, ярчэй запальваюцца агні на ялінцы, а ў паветры пачынае лунаць водар мандарынак...