View settings

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Навіны

Выдавецтва «Народная асвета» віншуе чытачоў з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі і прапануе зніжку 15% на ўсе кнігі! Зніжка будзе дзейнічаць пры замове праз інтэрнэт-краму з 21 снежня 2020 года па 8 студзеня 2021 года.

Мы працягваем нашы агляды вартых кніг да Калядаў і Новага года. Мы ўжо распавялі, якія кнігі можна падарыць маленькім дзеткам ад 3 да 6 гадоў і жэўжыкам ад 6 да 10 гадоў. У сённяшнім аглядзе – падказкі для бацькоў, бабуль, дзядуляў і ўсіх дарослых, якія шукаюць добры падарунак для юных чытачоў ад 10 да 14 гадоў.

Каляды і Новы год – святы, якія асабліва прыемна праводзіць у сямейным коле. Мы па-ранейшаму ўпэўненыя, што кніга – найлепшы падарунак! Чытанне з дзіцёнкам уголас – гэта магчымасць разам пагрузіцца ў чароўную гісторыю, пашукаць адказы на важныя пытанні, стаць бліжэй адзін да аднаго. У нашым новым аглядзе мы прапануем падказкі для бацькоў, дзядуляў і бабуль і ўсіх дарослых, якія раздумваюць над падарункам дзіцёнку ад 6 да 10 гадоў і хочуць парадаваць яго добрай кніжкай.

Дарагія сябры, конкурс на лепшае відэавіншаванне «З Новым годам, любімае выдавецтва!» стартуе ўжо сёння! Відэаролік павінен прадстаўляць сабой творчае віншаванне «Народнай асветы» з Новым годам. Удзел могуць прыняць як школьнікі, студэнты, так і дарослыя. Выкладвайце ролікі на сваім YouTube-канале і дасылайце спасылку на нашу электронную пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Лісты прымаем з 15 па 31 снежня. Вынікі конкурсу будуць апублікаваны на сайце выдавецтва 5 студзеня 2021 года.

Калядныя і навагоднія святы – час дарыць падарункі самым любімым. Нягледзячы на мноства яркіх тэматычных тавараў у гандлёвых цэнтрах, кніга заўсёды была і застаецца выдатным варыянтам для падарунка. Наш агляд дапаможа бацькам, бабулям і дзядулям выбраць кнігу, якая падыдзе для любімага сына, дачкі, унука і ўнучкі ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў.