Навіны

Сусветны дзень пісьменніка адзначаецца па рашэнні 48-га кангрэса Міжнароднага ПЭН-клуба (International PEN Club), які адбыўся 12–18 студзеня 1986 г. Поўная назва гэтага свята – Сусветны дзень міру для пісьменніка.

Штогод 3 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень дзікай прыроды. Рашэнне аб заснаванні гэтай даты было прынятае на 68-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 20 снежня 2013 года.

Тэма 2021 года – «Лясы і сродкі да існавання: забяспечыць людзей і захаваць планету».

Выдавецтва «Народная асвета» прапануе чытачам пазнаёміцца ​​з нядаўна выдадзенымі кнігамі дадзенай тэматыкі.

У Беларусі за год выдаецца звыш 1 тыс. кніг для дзяцей, заявіў сёння журналістам начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Уладзімір Андрыевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 

ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

ІРУП «Народная асвета»

на XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы

 

 

18-21 лютага 2021 г.                                                                                                                                                         г. Мінск,

чт.-сб. з 10.00 да 20.00                                                                                                                                                     пр. Пераможцаў, 14

нядз. з 10.00 да 18.00

З 21 студзеня па 21 лютага 2021 г. запушчаны чэлендж для ўсіх «Homo sapiens = Чалавек, які чытае» (падрабязнасці шукайце ў навінах «Народнай асветы»). 

На працягу працы выставы будзе працаваць праект «Хвілінка славы!»: Вядзенне відэарэпартажаў (блога), YouTube, інтэрв'ю: аўтары, чытачы, бібліятэкары, наведвальнікі стэнда, калегі, супрацоўнікі выдавецтва «Народная асвета».

 

Займальна-пазнавальныя мерапрыемствы 

  • «Чароўны экран. Гучныя чытанні без шуму» («Story Shop»).

Дэманстрацыя відэаролікаў з чытаннем аўтарамі і чытачамі твораў (урыўкаў), выпушчаных у выдавецтве "Народная асвета". 

Запрашаюцца ўсе жадаючыя! Дасылайце відэа на e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 17 лютага 2021 г. або ў рэжыме афлайн - на стэндзе выдавецтва. 

  • «Пакаленне Z: Якую кнігу я б прачытаў... Падарожжа ў будучыню».

Збор прапаноў рабят пра тое, якіх кніг ім не хапае. 

  • Воркшоп «Выраб лялек - герояў кніг».

Майстар-клас аўтара Аляксандры Хамянок па кнізе «Приключения Эллис». 

  • «Самыя ўсмешлівыя персанажы».

Конкурс малюнкаў для дзяцей ад 3 да 7 гадоў па кніжках выдавецтва «Народная асвета». 

  • «Літаратурнае падарожжа ў далёкія далі...».

Прэзентацыя кніг серыі «Приключения» аўтара Ірыны Токаравай. 

  • «Працягнем прыказку».

Літаратурная гульня для дзяцей ад 7 да 12 гадоў на прыкладзе школьнага слоўніка «Пословицы, поговорки, загадки» складальніка Алены Грабчыкавай. 

  • Перфоманс «Падары ўсмешку кніжцы!».

Наведвальнікам выставы будуць прапанаваныя смайлікі-налепкі для кніг. Кніга, якая атрымала большую колькасць смайлікаў, будзе прызнаная пераможцам і разыграна ў латарэю ў апошні дзень выставы. 

  • Флэшмоб «Кніжкі і мае сябры. Ты і тварык мой!».

Сэлфі з сябрамі і ўпадабанымі кніжкамі выдавецтва «Народная асвета» па выбары дзяцей. 

  • «Нараджэнне ліній і колераў».

Майстар-клас ад мастакоў выдавецтва «Народная асвета».

Прэзентацыя кнігі з серыі «Творческие сказки» аўтара Таццяны Дамаронак «Все краски Белого Света». 

  • «Аб складаным нескладана. Інклюзія з намі, і мы для інклюзіі».

Пра выданні для спецыяльнай школы, у тым ліку шрыфтам па сістэме Брайля. 

  • «Классные класікі».

Літаратурная віктарына пра класікаў беларускай і рускай літаратуры для дзяцей і падлеткаў 6-17 гадоў на прыкладзе кніг выдавецтва «Народная асвета», а таксама з улікам школьнай праграмы па беларускай і рускай літаратурах. 

  • «Яблык Ньютана».

Бліц-інтэрв'ю з хлопцамі 10-14 гадоў на тэму: «Якую кнігу выдавецтва «Народная асвета» вы адкрылі для сябе на выставе». 

  • «Бібліятэкі + выдавецтва: новы стары трэнд?».

Агляднай прадстаўленне кніг выдавецтва «Народная асвета» бібліятэкарам Міншчыны, новыя формы супрацоўніцтва. 

 

Прэзентацыі кніг з удзелам аўтараў, мастакоў, рэдактараў

і правядзеннем аўтограф-сесій 

  • Да 75-годдзя Вялікай Перамогі

У. Вавула, М. Чарняўскі «Вайна. Юнацтва. Подзвіг»

Т. Домарёнок «Мы не забудем!» 

  • Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

У. Караткевіч «Старая казка» 

  • Нацыянальны трэнд - экалогія

У. Ягоўдзік «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі»

В. Гардзей «Птушка года Беларусі 2000—2020» 

  • Здаровы лад жыцця

Серыя «Асветик-спортсмен»

І. Токарава «Хочу жить!» 

  • IT-краіна для дзяцей

Серыя «Асветик-айтишник» 

  • Тэлефон даверу

Серыя «В контакте +» 

  • Хачу ўсё ведаць!

Серыя «Сказки для вундеркиндов» 

  • Усе таямніцы Дзеда Прыродаведа

Серыя «Рассказы Деда Природоведа» 

  • Лепшае - дзеткам!

Серыя «Библиотека Асветика» 

  • Нясумна жыць!

Серыя «Приключения» 

  • Імідж - нішто, сябры - усё!

Серыя «Тусовка.by» 

  • Па слядах Хомса і Сладсана

Серыя «Детский детектив» 

  • Цуды ў казках і наяве

Серыя «Страна чудес» 

  • Што ў шафе жыве?

Серыя «Шкаф» 

  • Нашым педагогам

Вучэбна-метадычныя дапаможнікі 

  • У дапамогу студэнтам

Навучальныя дапаможнікі для вышэйшай школы 

 

Увага! 

Час і даты правядзення мерапрыемстваў будуць удакладнены дадаткова. Сачыце за навінамі «Народнай асветы». 

 

Дарагія сябры! 

Запрашаем усіх на стэнд выдавецтва «Народная асвета»!

Дасылайце і прыносьце відэаролікі, фота, малюнкі, свае водгукі, прапановы і заўвагі.

Удзельнічайце ў мерапрыемствах, купляйце кнігі, атрымлівайце прызы! 

 

З найлепшымі пажаданнямі,

«Народная асвета»

 

Літаратуру на любы густ – ад коміксаў да перавыданняў класікі – можна будзе знайсці (і набыць, вядома!) на стэндах XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, якая пройдзе з 18 па 21 лютага.