Навіны

Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя з'яўляецца Асноўным Законам нашай дзяржавы, на яе аснове фарміруецца ўся сістэма заканадаўства, у ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў.

14 сакавіка 2021 года – 90-гадовы юбілей беларускага пісьменніка Паўла Місько (1931–2011).

У намінацыі «Майстэрства» 60-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» тытул «Лепшы ілюстратар» прысуджаны Святлане Рыжыкавай за кнігу «Казкі дзядзечкі Рымуса» Джаэля Харыса, якая пабачыла свет у выдавецтве «Народная асвета» ў 2020 годзе. Прэстыжная нацыянальная прэмія – добрая нагода сустрэцца з мастачкай і пазнаёміць з ёй чытача. Стыль Рыжыкавай пазнавальны, малюнкі ў ілюстраваных ёю кнігах – з разраду тых, што здольныя падштурхнуць да пакупкі кнігі ў кнігарні.

Як нараджаліся вобразы герояў, адкуль бяруцца ідэі, колькі часу трэба, каб «намаляваць» кнігу – пра гэта мы сёння размаўляем з мастаком-графікам, выкладчыцай Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава Святланай Рыжыкавай.

Сусветны дзень пісьменніка адзначаецца па рашэнні 48-га кангрэса Міжнароднага ПЭН-клуба (International PEN Club), які адбыўся 12–18 студзеня 1986 г. Поўная назва гэтага свята – Сусветны дзень міру для пісьменніка.

Штогод 3 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень дзікай прыроды. Рашэнне аб заснаванні гэтай даты было прынятае на 68-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН 20 снежня 2013 года.

Тэма 2021 года – «Лясы і сродкі да існавання: забяспечыць людзей і захаваць планету».

Выдавецтва «Народная асвета» прапануе чытачам пазнаёміцца ​​з нядаўна выдадзенымі кнігамі дадзенай тэматыкі.