Выдавецтва «Народная асвета» было ўтворана ў 1951 годзе як вучэбна-педагагічнае выдавецтва. Стварэнне вучэбнай літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі і па сённяшні дзень — аснова дзейнасці «Народнай асветы». Калектыў супрацоўнікаў выдавецтва — гэта група аднадумцаў, прафесіяналаў высокага ўзроўню, якія не шкадуюць сіл і часу, каб беларускія падручнікі станавіліся лепшымі, больш якаснымі. Сумесна з Нацыянальным інстытутам адукацыі выдавецтва праводзіць вялікую работу па ўдасканаленні выпускаемых вучэбных выданняў, што адпавядаюць патрабаванням ХХI стагоддзя.

Прадукцыя выдавецтва — гэта кнігі, неабходныя для арганізацыі паспяховага вучэбнага працэсу і дасягнення якаснага адукацыйнага выніку: падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, рабочыя сшыткі, хрэстаматыі, кнігі для падрыхтоўкі да алімпіяд і цэнтралізаванага тэсціравання, вучэбна-метадычная, навукова-папулярная, даведачная і мастацкая літаратура, а таксама дапаможнікі для навучэнцаў і настаўнікаў на электронных носьбітах.

Неаднаразова выданні «Народнай асветы» атрымлівалі ўзнагароды на рэспубліканскіх конкурсах «Мастацтва кнігі» і «Лепшы падручнік года». «Народная асвета» — гэта гарантыя высокага ўзроўню і якасці выдання, яго адпаведнасці патрабаванням да вучэбнай кнігі з пункту гледжання яе канцэпцыі і зместу, а таксама дызайнерскага і афарміцельскага рашэння.

«Народная асвета» запрашае да супрацоўніцтва аўтараў новых цікавых кніг.