Вершы, прымаўлянкі-забаўлянкі, загадкі і шарады, казкі, змешчаныя ў кнізе, багатыя на выдумку, вобразныя, адкрываюць для юных чытачоў шмат незвычайнага, сапраўды займальнага. Яны запрашаюць іх у таямнічы свет дзіцячай душы, прыроды, жывога мастацкага слова. Як і раней, аўтар застаецца верны свайму прынцыпу:кніга – гэта свята для дзяцей. Яго героі не любяць сумаваць, сябруюць з вясёлай усмешкай. Паасобныя творы гэтага зборніка могуць стаць тэмамі займальна-пазнавальных урокаў роднай мовы ў школах. А п’еса-казка “Пад Новы год – не без прыгод” дапаможа вучням весела і цікава правесці свята навагодняй ёлкі.