Адбылася прэзентацыя кніг Анатоля Зэкава ў Салігорску
Каталог
Адбылася прэзентацыя кніг Анатоля Зэкава ў Салігорску

Адбылася прэзентацыя кніг Анатоля Зэкава ў Салігорску

6 чэрвеня 2018 г. у рамках рэспубліканскай акцыі “Культурны маршрут “Мая Беларусь: сучасныя пicьменнікі – дзецям” адбыліся прэзентацыі кніг Анатоля Зэкава “Колькі дзе чаго: загадкі-задачкі”, “Кенгуру ці кенгура?” у горадзе Салігорску.

Спачатку прэзентацыя кніг выдавецтва “Народная асвета” праходзіла ў Салігорскай раённай бібліятэцы. Ва ўтульнай атмасферы бібліятэкі паэт, празаік, сатырык Анатоль Зэкаў пазнаёміў дзяцей са сваімі кнігамі, прачытаў вершы, загадаў загадкі. Дзеці ўважліва слухалі Анатоля Зэкава, адгадвалі загадкі, атрымлівалі прызы і аўтографы аўтара.

 

 

Потым прайшла яшчэ адна прэзентацыя ў гімназіі № 1 горада Салігорска. Дзеці таксама былі вельмі ўважлівымі і актыўнымі. Вымаўляць скорагаворкі і праверыць сябе ў адгадванні загадак імкнуліся не толькі дзеці, але і настаўнікі.

 

© Издательское республиканское унитарное предприятие «Народная асвета», 2018
Мы в социальных сетях: