Ліст у выдавецтва
Каталог
Ліст у выдавецтва

Ліст у выдавецтва

 

Паважаная Вікторыя Віктараўна!

Музей-лабараторыя Францыска Скарыны Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны з 1990 г. збірае газеты, часопісы з публікацыямі пра Скарыну, а таксама кнігі пра яго. Пасля 2000 г. становішча ў гэтай справе ўскладнілася, паколькі бібліятэка нашага ўніверсітэта страціла магчымасць цэнтралізаванага забеспячэння ўніверсітэта гэтай літаратурай.

Хачу Вас узрадаваць, што 1 экз. кнігі А.Цітова “Шляхамі Францыска Скарыны” ў музеі-лабараторыі Ф. Скарыны не толькі ёсць, але і выстаўлены на вітрыне.

Прашу, пры магчымасці, інфармаваць нас аб выхадзе кожнай новай кнігі пра Скарыну, якую мы абавязваемся выкупіць пры дапамозе спонсараў.

Шлю Вам асабіста і выдавецтву пажаданні вялікіх поспехаў і дабрабыту!

 

Усовіч Канстанцін Сяргеевіч, загадчык музея-лабараторыі Францыска Скарыны ГДУ

Книга Анатолия Титова “Шляхамі Францыска Скарыны”на трех языках: белорусском, русском, английском, вышла в свет в издательстве “Народная асвета” в 2016 году к 500-летию белорусского книгопечатания. В 2017 году в Национальном конкурсе “Искусство книги” за данное издание издательство было награждено Дипломом победителя в специальной номинации “Першадрук (да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання)”

 

© Издательское республиканское унитарное предприятие «Народная асвета», 2018
Мы в социальных сетях: