АЙТМАТАЎ PLUS
Каталог
АЙТМАТАЎ PLUS

АЙТМАТАЎ PLUS

12 снежня ў межах  ініцыятывы «Маладосць»&«Маладосць»: культурны праект часопіса і кнігарні» пройдзе сустрэча АЙТМАТАЎ PLUS, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Чынгіза Айтматава.

У праграме прадугледжаны ўспаміны пра пісьменніка, абмеркаванне яго творчасці, прэзентацыя выданняў, а таксама акцёрскае чытанне апошняга рамана Чынгіза Айтматава “Калі падаюць горы. Вечная нявеста”, пераклад якога на беларускую мову здзейснены сёлета з нагоды юбілею.

Паведамляем, што ў кнігарні можна купіць яшчэ адзін набытак юбілейнага года — нанова выдадзены раман “Буранны паўстанак” і сустрэцца з супрацоўнікамі выдавецтва “Народная асвета”.

Кнігарня “Маладосць” ААТ “Белкніга” і рэдакцыя часопіса “Маладосць” РВУ “Выдавецкі дом “Звязда” запрашаюць усіх, каму цікавая творчасць пісьменніка і хто нераўнадушны да культурнага жыцця горада і краіны.

Нагадваем, што сустрэча, як і іншыя мерапрыемствы праекта «Маладосць»&«Маладосць», пройдзе ў кнігарні “Маладосць” на Багдановіча, 68 з 16.00 да 17.00.

 

(По материалам http://zviazda.by)

© Издательское республиканское унитарное предприятие «Народная асвета», 2018
Мы в социальных сетях: