Выдавецтва «Народная асвета» прапануе вашай увазе навінкі вучэбнай і вучэбна-метадычнай літаратуры для ўстаноў спецыяльнай адукацыі.

 

«Буквар, 1 клас»

Т. Л. Ляшчынская, А. А.Чэркас

Вучэбны дапаможнік для 1 класа першага аддзялення дапаможнай школы з беларускай мовай навучання.

 

 

 

«Навучанне грамаце на кампетэнтнаснай аснове ў 1 класе першага аддзялення дапаможнай школы»

 Т. Л. Ляшчынская, А. А. Чэркас

Вучэбна-метадычны дапаможнік для педагогаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, з беларускай мовай навучання.

Дапаможнік ахоплівае шырокі спектр метадычных праблем дзейнаснага навучання на кампетэнтнаснай аснове: ад першапачатковага навучання грамаце да фарміравання асобасных кампетэнцый.