Паважаны Аляксандр Пятровіч!
Выдавецтва “Народная асвета” шчыра віншуе Вас з 70-годдзем з дня нараджэння!
Амаль што ўсё Ваша сталае жыццё аддадзена творчасці. Вашы кнігі і песні робяць вельмі важную ў наш час справу – дораць чытачам цеплыню і добры настрой!
Мы рады магчымасці павіншаваць Вас з юбілеем і пажадаць моцнага здароўя, творчага натхнення, любві і павагі шматлікіх чытачоў, аптымізму і бадзёрасці!
Калектыў выдавецтва “Народная асвета”