View settings

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Італьянскае падарожжа

Італьянскае падарожжа Італьянскае падарожжа Італьянскае падарожжа Італьянскае падарожжа Італьянскае падарожжа Італьянскае падарожжа
Цана: 0.00 BYN
Аўтар: А. У. Хамянок
Год выдання: 2021
Пераплёт: мяккая вокладка
Фармат: 60*84 1/16
ISBN: 978-985-03-3564-7
Ілюстрацыі: чорна-белыя
Мэтавая аўдыторыя: аповесць для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
Колькасць старонак: 158
Нет в наличии

Каці адзінаццаць. Яна страціла маму і жыве з дзядзькам і цёткаю. Дзяўчынка трапляе ў праграму дапамогі дзецям-сіротам і едзе ў Італію. Але доўгачаканае падарожжа аказваецца зусім не такім, якім уяўлялася Каці. Яна не разумее ні слова, сумуе па маме і марыць хутчэй вярнуцца дахаты. Дзяўчынку акаляюць незнаёмыя людзі, зусім розныя: маладыя і не вельмі, спагадлівыя і грубаватыя. Аднак менавіта яны дапамагаюць ёй адкрыць новы свет. Каця разумее, што яна не адна.
Гэтая кніга пра надзею. Самота паступова робіцца сінонімам мінулага. Вядома, пустэчу ў душы ніхто і нішто не запоўніць. Але побач з’явяцца сяброўства, радасць, любоў.

Аповесць Аляксандры Хамянок увайшла ў лік фіналістаў літаратурнага конкурсу "Новая дзіцячая кніга", а таксама ў лонг-лісты Міжнароднай дзіцячай літаратурнай прэміі імя У. П. Крапівіна і VII Міжнароднага конкурсу імя С. У. Міхалкова на найлепшы мастацкі твор для падлеткаў.