Выхаванне маленькіх грамадзян нашай краіны праз пазнанне мінулага і сучаснасці краіны, роднай прыроды, мовы, дасягненняў народа, культуры, традыцый — па такіх напрамках працуюць педагогі ДУА «Крытышынскі дзіцячы сад» Брэсцкай вобласці.

«Важна ўжо цяпер звярнуць увагу на выхаванне ў дашкольнікаў патрыятызму, асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, далучаць дзіця да культуры свайго народа. Бо з дзяцінства кожны чалавек павінен ведаць культуру і гісторыю краіны, родную мову, ганарыцца сваёй нацыянальнай прыналежнасцю, умець спяваць народныя песні, танцаваць народныя танцы, любіць свае родныя мясціны, сваю Радзіму», — упэўненая загадчыца Крытышынскага дзіцячага сада Вераніка Жур.

Перад педагогамі і законнымі прадстаўнікамі – адказная задача: раскрыць дзецям багацце і непаўторнасць роднага краю, яго гісторыю, даведацца пра асноўныя рысы нацыянальнага характару беларусаў, адчуць сябе неад’емнай часткай Радзімы, народа.

З гэтай нагоды педагогі дзіцячага сада распрацавалі план работы па далучэнні выхаванцаў да нацыянальнай культуры ў адпаведнасці з іх узростам, патрабаваннямі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.

Да выхавання патрытятызму ў дзяцей педагогі падыходзяць творча і з любоўю, выкарыстоўваючы разнастайныя метады і прыёмы: з дапамогай гульні, прагулкі, экскурсіі, выстаў. Асаблівая ўвага — знаёмству з традыцыямі і звычаямі, народнымі святамі, якія з’яўляюцца часткай работы па патрыятычным выхаванні дзяцей-дашкольнікаў. 

«Дзеці з радасцю ўдзельнічаюць у народных фальклорных святах. Актыўны ўдзел у святах “Каляды”, “Купалле”, “Гуканне вясны”, “Дажынкі”, “Масленіца” ўзбагачае ўяўленні дзяцей аб народных традыцыях, гісторыі краіны, умацоўвае сувязь пакаленняў, — распавядае суразмоўніца. — На спецыяльных занятках дзеці даведваюцца аб паходжанні свята, яго атрыбутах, персанажах, касцюмах. Для гэтага нашы педагогі выкарыстоўваюць спецыяльна аформленыя лэпбукі, электронныя прэзентацыі, тэматычныя гутаркі. Дзеці вучаць вершы, песні, разыгрываюць ролі. Таксама не застаюцца ў баку і законныя прадстаўнікі нашых выхаванцаў. Бацькі з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі ў правядзенні народных свят: выконваюць ролі, аказваюць дапамогу ў вырабе атрыбутыкі свята».

Значную ролю ў Крытышынскім дзіцячым садку адводзяць беларускім народным гульням, сярод іх — «У мядзведзя на бары», «Гусь», «Казёл», «Ноч i дзень», «У вераб’я», «У Бабы-Ягі», «Адгадай, хто» і іншае. 

Акрамя таго, дае станоўчыя вынікі выкарыстанне такой формы работы, як праектная дзейнасць. Педагогі рэалізавалі праекты «Мы будзем помніць» (да 77-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне), «Дарога да абеліска» (ускладанне кветак каля помніка загінулым землякам у аг. Крытышын і найбліжэйшых весках), доўгатэрміновы праект «Я вырас тут, і край мне гэты дораг».

«Будучыня роднай Беларусі залежыць ад падрастаючага пакалення: яго каштоўнасных арыенціраў, мыслення і паводзін. Самае галоўнае, мы заўсёды павінны памятаць аб тым, што толькі асабістым прыкладам, шчыра верачы ў тое, што мы робім, мы зможам павесці дзяцей за сабой. А ў цесным супрацоўніцтве з бацькамі зможам вырасціць сапраўднага грамадзяніна і патрыёта, які любіць і шануе сваю Радзіму, свой дом, свае карані», — перакананая загадчыца Крытышынскага дзіцячага сада.

Фота – ДУА «Крытышынскі дзіцячы сад» 

Крыніца: Звязда

 

«Народная асвета» рекомендует:

Вайна. Юнацтва. Подзвіг

 У. В. Вавула, М. М. Чарняўскі

У зборнік уключаны творы аб юнаках і дзяўчатах, чыё сталенне прыйшлося на жудасны ваенны час.

У кнізе дзве часткі: у першай У. В. Вавула дае хранікальна-дакументальныя звесткі аб юных героях Беларусі, у другой увазе чытачоў прадстаўлены паэмы вядомага беларускага пісьменніка Міколы Чарняўскага, прысвечаныя подзвігам юных змагароў за сваю Радзіму.

Адрасуецца дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Унікальныя фотаматэрыялы з архіва У. В. Вавулы робяць выданне асабліва каштоўным для ўсіх чытачоў.                                                       

 

25.20 руб.

 

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў

М. А. Маляўка

У кніжцы расказваецца, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі нам, сваім нашчадкам. Абразкі з жыцця старой вёскі перасыпаны паэтычнымі радкамі, сур’ёзнымі і вясёлымі гісторыямі, народнымі прыкметамі і парадамі, прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі. Аўтар падрыхтаваў для чытачоў заданні: трэба адказаць на пытанні, так ці іначай звязаныя з вясковай сядзібаю, лёсам яе гаспадароў, іх буднямі і святамі.

2-е выданне, перапрацаванае

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў

 30.00 руб.