У Саюзнай дзяржаве працягваецца прыём заявак на конкурс маладых літаратараў «Мост дружбы—2022», паведамляе інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы.
Конкурс праводзіцца шосты раз і, па традыцыі, аб’яднае таленавітых аўтараў з Беларусі і Расіі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.
Па выніках папярэдніх конкурсаў больш за 40 маладых пісьменнікаў сталі лаўрэатамі гэтага спаборніцтва. Новы конкурс — новы шанец заявіць пра сябе, атрымаць неацэнныя парады прафесіяналаў з ліку экспертнага савета конкурсу, а таксама магчымасць апублікаваць свой твор у спецыяльным альманаху.
Конкурс арыентаваны на пошук, раскрыццё і падтрымку маладых таленавітых аўтараў, прыцягненне іх увагі да гісторыі, культуры і літаратурных традыцый Расіі і Беларусі, будаўніцтва Саюзнай дзяржавы.
На конкурс «Мост дружбы» прымаюцца творы малой літаратурнай формы (апавяданне, нарыс, эсэ), не апублікаваныя раней, якія не ўдзельнічалі ў іншых конкурсах. Творчыя работы і заяўкі трэба дасылаць да 30 верасня 2022 года ўключна. Кожны ўдзельнік мае права накіраваць толькі адзін празаічны твор, напісаны ім на рускай або беларускай мове.
Удзел у конкурсе «Мост дружбы» з’яўляецца бясплатным. Пераможцам уручаюцца дыпломы, працы публікуюцца ў літаратурным альманаху, які будзе распаўсюджаны ў Беларусі і Расіі.
Заснавальнікам конкурсу выступае Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы. Арганізацыйную падтрымку аказваюць Інстытут сусветнай літаратуры ім. А. М. Горкага (Расія), Нацыянальны прэс-цэнтр Беларусі.
Галоўныя мэты творчага спаборніцтва — прадастаўленне маладым аўтарам Беларусі і Расіі магчымасці першай публікацыі і прасоўванне іх твораў да чытача, адкрыццё новых імёнаў у літаратуры.
Ксенія ДАБРАБЫТ
Па матэрыялах https://zviazda.by/.
«Народная асвета» рекомендует:
Книгу молодого автора – студентки БГУИР Дарьи Нейжмак, финалистки конкурса «ЛитUp-2021»:
В книге молодой писательницы представлены две повести. В первой повествование ведется от лица Времени. Оно рассказывает историю, которую проживал каждый из нас в подростковом возрасте: учеба, друзья, неизведанный мир. Во второй — герои в фантастическом мире встречаются с реальными переживаниями, проблемами и страхами, известными каждому современному подростку.
Эта книга напоминает, что всегда есть то, ради чего стоит жить и быть счастливым!
35.05 руб.