Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


Дзень народнага адзінства 

У 2021 годзе было зацверджана новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Яно адзначаецца 17 верасня.

17 верасня 1939 года вызваленчы паход Чырвонай Арміі паклаў пачатак доўгачаканаму аб’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэта падзея стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, раздзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе. Тады ў выніку заключэння Рыжскага мірнага дагавора значная частка Беларусі ўвайшла ў склад Польшчы. На працягу васямнаццаці гадоў амаль чатыры мільёны чалавек, якія жылі ў Заходняй Беларусі, былі пазбаўлены права гаварыць і вучыцца на роднай мове, развіваць сваю культуру і проста звацца беларусамі.

1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу, пачалася Другая сусветная вайна. Над жыхарамі заходняй часткі Беларусі навісла пагроза фашысцкай акупацыі. У гэтых умовах Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і ўзяла пад абарону насельніцтва Заходняй Беларусі. Людзі сустракалі вызваліцеляў кветкамі, аказвалі ім дапамогу.  

17 верасня стала для беларусаў святам яднання і свабоды. Народ Беларусі стаў жыць адной сям’ёй, будаваць агульны дом. Адноўленае адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны.

“Калі б не было гэтага дня, не было б нашай краіны і не было б нас. Гэта святы для нас дзень”, – адзначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Дзень народнага адзінства – даніна павагі тым, хто рупліва працаваў на карысць нашай Радзімы, і напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі!

 

Па матэрыялах https://www.adu.by/.