В Национальной библиотеке Беларуси открылась книжная выставка «Жизнь в поэзии», приуроченная к 110-летию со дня рождения народного поэта Беларуси Максима Танка (Евгений Иванович Скурко) и ко Дню народного единства, сообщает корреспондент агентства «Минск-Новости».

национальная библиотека

Основные экспонаты этой выставки, которая продлится по 14 ноября, – прижизненные издания М. Танка. К наиболее ярким экспонатам относят сборник стихов «Мой каўчэг» (1994) с автографом, западнобелорусский журнал «Снапок» (1937) с первыми стихами для детей, фотоальбом «Максім Танк», подготовленный Центром исследований белорусской культуры, языка и литературы и Институтом литературоведения имени Я. Купалы НАН Беларуси.

В разнообразии поэзии М. Танка есть особая тема – Родины, включая малую, и отечества. К слову, на свет будущий литератор появился в нарочанском озерном крае. Его произведения переводились на многие языки – на выставке представлены издания на русском, английском, латышском, китайском, эстонском, чешском, польском, чеченском. Экспозиция также включает юбилейные научные издания последних 10 лет.

Стоит отметить, что эта выставка, посвященная М. Танку, не единственная в столице. В Государственном музее истории белорусской литературы до конца сентября будет работать литературно-документальная экспозиция «Я спытаў чалавека», где представлены в том числе фотографии, рукописи, личные вещи самобытного писателя.

М. Танк известен поэзией как для взрослой аудитории, так и для детской. Проявил он себя и в общественно-политической жизни. Был председателем Верховного Совета БССР, депутатом Верховного Совета СССР, избирался академиком АН БССР. С именем классика отечественной литературы также связаны определенные этапы деятельности организаций профессиональных писателей в Советском Союзе, в том числе в Беларуси.

Его имя, в частности, носят улица Минска, почетным гражданином которого поэт стал в 1987 году, и Белорусский государственный педагогический университет. В БГПУ 17 сентября провели общеуниверситетский диктант «Паэт народнага адзінства», посвященный 110-летию со дня рождения М. Танка и сегодняшнему государственному празднику.

Андрей Гаврон, Минск-Новости

 

Клопат пра Паўлінку і фанфік ад Караткевіча. Штрыхі да партрэта Максіма Танка праз лісты да яго

«Прайсці праз вернасць» — вось якое выпрабаванне называў самым цяжкім Максім Танк... Ён застаўся верным — свайму пакліканню, свайму народу, сваёй мове. 17 верасня мы адзначаем 110-годдзе паэта. Цэлы тыдзень на радзіме паэта, на Мядзельшчыне, адбываліся мерапрыемствы «Дарогамі Максіма Танка» — тэматычныя выставы і конкурсы, Танкаўскія чытанні, ускладанні кветак...

Шмат іпастасяў паэту давялося на сябе прымераць: ад бяспраўнага вязня польскай турмы да старшыні Вярхоўнага Савета БССР...

І, зразумела, свой вобраз Яўгена Іванавіча Скурко застаўся ў яго родных, сяброў, паплечнікаў, у тых, каму дапамагаў. Давайце паспрабуем уявіць, якім ён быў, пагартаўшы дакументы Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

«Каб пра нас сказалі: «Зямля Таполі»

У фондзе Максіма Танка захоўваецца шмат лістоў... «Лісты, лісты! Яны, як порах, ад сэрца іх далей трымай!» — папярэджваў Танк у 1956 годзе ў вершы «Адасланыя лісты». Але ж тым яны і каштоўныя, што захоўваюць водгулле часу, даносяць эмоцыі і пачуцці... 12 лістапада 1955 года да Максіма Танка, галоўнага рэдактара часопіса «Полымя», адпраўляецца ліст з сяла Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці, ад маладога настаўніка мясцовай школы. У ліпеньскім нумары часопіса аўтар ліста дэбютаваў вершам «Машэка»... А зараз, пасля Шостай рэспубліканскай нарады маладых пісьменнікаў, якая адбылася ў верасні, наважыўся напісаць жывому класіку. Звалі аўтара ліста Уладзімір Караткевіч.

«Паважаны Яўгеній Іванавіч!

Прабачце, што турбую і адбіраю дарагі час, але што яшчэ застаецца рабіць. Вы ўжо не злуйцеся, калі адарву Вас ад нейкай важлівай справы, а проста адкладзіце адказ да таго часу, калі будзе магчымасць — я і пачакаць магу.

Перад ад'ездам з нарады мне шмат хто казаў, каб я ў сябе не проста так сядзеў, а ўсё ж пасылаў нешта, і хоць як мне нязручна, але я вырашыў паслаць. Доўга капаўся, давялося шмат перарабляць, і толькі цяпер вырашыў, што яны хоць чалавечы выгляд набылі. Адабраў 11 вершаў, адзін верш у прозе і невялічкую паэмку. Высылаю ў двух канвертах. Можа, і знойдзеце тут нешта вартае, хоць наўрад...

Яўгеній Іванавіч, ведаеце, мне б дужа хацелася, каб нехта проста, як старэйшы друг, а не так, як у кансультацыі, без громкіх слоў, сказаў, па якому шляху трэба ісці, чаго пазбягаць і на што звяртаць увагу, што зараз самае патрэбнае».

Аўтар ліста трохі прыбядняецца — у яго самога можна шмат чаму павучыцца: і погляд на гісторыю Беларусі, і тое, якой мусіць быць нацыянальная літаратура, у яго дакладны і непахісны.

Танк пачытаў вершы пачаткоўца, адказаў... 24 снежня адпраўляецца ліст з сяла Лесавічы:

«Дзякую Вам за думкі і добрыя парады, якія на шмат што адкрылі мне вочы. Я вельмі рады, што хаця адзін верш Вам спадабаўся, але яны ўсё ж... не тое так як яго (як гаварыў пан Возны ў «Наталцы-Палтаўцы»)... Мне вельмі сорамна за шматлікія недасканалыя мае вершы, я зараз шмат працую і прашу Вас пра адное: дазвольце месяцы праз тры, калі напішу нешта, што замысліў, прыслаць Вам, каб паказаць свае першыя самастойныя крокі».

Эпісталярная размова ад самага пачатку перарастае ў размову вучня і настаўніка. У лісце да Танка ад 20 чэрвеня 1956 года Караткевіч разважае на «не зусім звычайную тэму: самастойнае жыццё літаратурнага вобраза».

«Ну вось, скажам, французы маюць свой літаратурны тып, які з найбольшай паўнатой змалёўвае ўсю нацыю, немцы і іспанцы — таксама. Можна сказаць «Зямля Уленшпігеля», можна сказаць «Зямля Гайаваты», або «Зямля апранутага ў шкуру віцязя». Відавочна, што такі літаратурны тып лепш за ўсё адбівае асноўныя рысы нацыянальнага характару, сэрца народа, яго імкненні і нават дробныя, другарадныя рысы. І пісьменнік або паэт часцей за ўсё разгартае іх у вялікай эпапеі... Нават і ў узбекаў ёсць Насрэдын... А вось у нас гэтага няма. Назавіце мне тып, які ўсебакова адбіваў бы рысы лепшага нашага чалавека, яго талент, яго характар, яго барацьбу, які, так бы мовіць, нават часткова адбіваў бы гісторыю народа. Яго няма, але ён павінен з'явіцца, ён ужо ёсць, ён пачынае шлях».

Караткевіч мае здагадку адносна героя — народнага генія, і датычыцца яна паэмы Максіма Танка «Люцыян Таполя», напісанай у 1946 годзе:

«Гэта быў адзін з майстроў вялікіх,

Звалі яго Люцыян Таполя,

А па клічцы проста Багароб.

Гэта ён

Уздоўж Віллі і Нёмна

І па ўсіх шляхах і скрыжаваннях

Будаваў капліцы і крыжы,

Выразаў апосталаў, прарокаў,

Больш падобных да сялян смаргонскіх,

Да вілейскіх лесарубаў, рыбакоў».

Сюжэт — пра дзівоснага майстра, якому біскуп, угледзеўшы блюзнерства, забараніў дзесяць гадоў займацца творчасцю... Майстар ссівеў, змарнеў... Але ўрэшце адпомсціў біскупу праз сваё мастацтва. У невялікім творы гучаць тыя матывы і інтанацыі, якія сталі камертонам і для Караткевіча... Напэўна, для абодвух паэтам прачытвалася алюзія на лёсы рэпрэсіраваных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Караткевіч у захапленні:

«Мне здаецца, што ў нас ёсць толькі адзін вобраз, прыдатны выканаць гэту ролю. Вы ўжо зразумелі, што гэта — Люцыян Таполя.

У дні, калі немагчыма было працаваць, я думаў над яго жывым ценем. Мне здаецца, што нават Вы самі не ведаеце, што Вы стварылі.

Цяпер ён без Вашага ведама пойдзе ў жыццё, пачне абрастаць біяграфіяй, і я не здзіўлюся, калі й надалей будзе жыць у літаратуры «можа, сто, а можа, болей год». Адзін ужо ёсць у фільме «Несцерка», толькі без меры бяднейшы. А ён будзе жыць самастойна.

Я думаў над яго лёсам. Гэта прывілей добра напісанага вобраза, тыпа, калі не хочаш з ім расставацца, думаеш над ім і прадоўжваеш яго жыццё, магчыма, на свой капыл — але ж гэта толькі для сябе...

Памятайце мае словы, гэты чалавек стане калі-небудзь героем вялікай эпапеі і хоць незавершанай застанецца Ваша маленькая паэмка, але гэта добра, ёй трэба расці, каб пра нас сказалі: «Зямля Таполі».

І Караткевіч робіць нечаканае — стварае сапраўдны фанфік па паэме Максіма Танка «Люцыян Таполя». Прыдумвае кранальную і падрабязную гісторыю героя... Паводле яе, Люцыян паходзіў з сям'і паўстанцаў, якіх кляймілі так, што рабіліся недатыкальнымі, ніхто не меў права ім дапамагаць. Маленькі хлопчык застаўся адзін, яму кідаюць хлеб — але, пабачыўшы кляйно, адбіраюць... Нарэшце адзін майстар падабраў знясіленае дзіця... І выгадаваў з яго пераемніка. Фанфік варты арыгінала:

«І галоўнае, што магло адвярнуць ад канонаў, гэта старое мастацтва касцёла: «Stat magnі nomіnіs umbra» (так мінае слава свету) на сувоі ля ног хімеры над уваходам, вузкія вокны, цемра, драўляныя фігуры з рукамі як лазіны, худыя, белыя, выцягнутыя, як парасткі бульбы ў падпамосці, страшны твар св. Себастыяна над галавой. У цемры блукаюць цені, здаецца, што постаці рухаюцца. Цішыня (арган яшчэ не грае), і ў ёй чутны нечыя ўсхліпванні.

І раптам дзіцячы крык: а-а-а!»

Караткевіч сцвярджае:

«Не ведаю, ці любіце вы гэты свой верш і які любіце больш за ўсё? Яго трэба вельмі любіць і не верыць розным чугунным мазгам, якія кажуць, што гэта не самае важлівае».

У лісце ад 8 жніўня 1956 года Караткевіч ужо выступае ў ролі суровага крытыка, што сведчыць: Максім Танк не займаў позу гуру:

«Чытаў Вашыя вершы ў чацвёртым і шостым нумарах «Полымя». У чацвёртым — горш, чым заўсёды, а ў шостым вельмі добрыя».

І менавіта да Максіма Танка звяртаецца Уладзімір Караткевіч, калі яму патрэбны быў водгук дзеля ўступлення ў Саюз пісьменнікаў.

«Да слёз узрушыла мяне Ваша добразычлівасць»

Ёсць у архіве і лісты да Максіма Танка Паўліны Мядзёлкі. Лёс Паўлінкі, якая калісь натхняла Янку Купалу, але адпрэчыла ягонае каханне, выдаўся нялёгкі. Як і Максіму Танку, ёй давялося пацярпець за беларускую дзейнасць у панскай Польшчы, паспытаць турмы. Да Максіма Танка звярнулася, калі пачаліся праблемы з выданнем яе аўтабіяграфічнай кнігі.

«Вы, мабыць, ужо ведаеце, што мая кніга «Сцежкамі жыцця», зацверджаная ў плане
выдання на 1965 год, знята з плана дзякуючы пазаштатнаму рэдактару Т. Шарахоўскаму».

Мядзёлка скардзіцца, што рукапіс скалечаны, выкраслены цэлыя раздзелы, напрыклад, пра Магдалену Радзівіл. А ўрэшце Шарахоўскі ўвогуле адмовіўся працаваць з крамольным рукапісам, даў «забойчую рэцэнзію ў духу 30-х гадоў», адзначыўшы сярод заган «тэндэнцыю высмейвання Янкі Купалы і Цёткі», згадкі пра людзей «буржуазна-нацыяналістычнага кірунку».

«Сцежкамі жыцця» пабачыла свет толькі ў 1974 годзе. Але Танк дапамагаў чым мог. У лісце ад 17 студзеня 1966 года Мядзёлка піша:

«Дарагі Яўгеній Іванавіч! Учора атрымала ад Марыі Канстанцінаўны ліст, у якім яна, спасылаючыся на Вашу размову з ёй па тэлефоне, піша, каб я падала зая-
ву ў Вярхоўны Савет з просьбай матэрыяльнай дапамогі мне. Да слёз узрушыла мяне Ваша добра-
зычлівасць, Вашы чулыя адносіны да мяне. Я так ужо звыклася з тым, што на сваёй радзіме з пэўнага часу мяне больш клявалі, чымся гладзілі, што такая ўвага да маёй сціплай асобы, як на абмеркаванні рамана У. Караткевіча ў Акадэміі навук, як таварышаў з краязнаўчага музея ў Маладзечне і нарэшце Ваша — так глыбока хвалюе, што і сну пазбаўляе».

А вось ліст ад 4 лютага 1968-га:

«Глыбокапаважаны, дарагі Яўгеній Іванавіч! Не знаходжу слоў гарачай падзякі за памяць і клапатлівасць аба мне... Учора атрымала 98 рб. па маёй заяве.Толькі балюча адчуваць, што з прычыны свайго недамагання я нічым цяпер не магу адплаціць дзяржаве і народу... Сардэчнае прывітанне просіць Вам перадаць Зося Сяргееўна Шамардзіна. Яна вельмі хацела б дастаць хоць невялікі зборнічак Вашых вершаў на беларускай мове, але і я не змагла для яе знайсці ў Мінску Вашых вершаў на беларускай мове».

Тут згадваецца цікавая персона — сяброўка Паўліны Мядзёлкі Соф'я Шамардзіна, адна з заснавальніц беларускага жаночага руху, якая нейкі час была старшынёй Галоўпалітасветы БССР. Дзякуючы ёй трапілі на сцэну «Тутэйшыя» Янкі Купалы. Яе кахаў Уладзімір Маякоўскі, яна была жонкай беларускага наркама Язэпа Адамовіча... Шамардзіну рэпрэсіравалі ўслед за мужам, яна прайшла сібірскія лагеры. У лісце ад 9 кастрычніка 1969 года Мядзёлка зноў яе згадвае:

«Зофія Сяргееўна прапануе суправаджаць яе ў паездцы ў Мінск. Хоча паглядзець на паўстаўшую з руін нашу сталіцу, пабываць у нашых тэатрах, суст-
рэцца з Вамі. Толькі хацелі б застаць Вас у Мінску. А тым часам будзем чакаць Вас у Маскве».

Галасы былых гадоў гучаць з пажаўцелых старонак лістоў.

«Шмат слоў, якія не астылі

Ні ад дажджоў, ні ад снягоў

І не згубілі даўняй сілы,

І першага агню свайго», — рэфлексаваў Максім Танк.

А мы можам перачытваць тыя аркушыкі і ўзнаўляць ва ўяўленні вобраз аўтара «Люцыяна Таполі».

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Звязда