Калі перад пачаткам навучальнага года бацькі думаюць, што задача нумар адзін для іх — адзець, абуць і сабраць партфель свайму дзіцяці ў школу, то памыляюцца. Гэта, вядома, правільна і важна, аднак галоўнае, аб чым павінны паклапаціцца бацькі школьнікаў, — бяспека. Толькі ўзброіўшы сваё дзіця ведамі аб тым, што рабіць, каб не трапіць у бяду, і як сябе паводзіць у надзвычайнай сітуацыі, калі яе не ўдалося пазбегнуць, можна быць спакойнымі, што з вашым нашчадкам нічога не здарыцца.


Дапамогуць у гэтым бацькам ратавальнікі. Каб папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі і прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей на пажарах, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праводзіць акцыю «У цэнтры ўвагі — дзеці».

Урокі бяспекі

Пакуль бацькі адзявалі і абувалі сваіх дзяцей у гандлёвых цэнтрах, набывалі канцылярскія прылады, прапагандысты МНС расказалі ім аб правілах бяспечных паводзінаў, якім варта навучыць дзяцей. Каб гэта адбылося максімальна цікава, кожны з бацькоў атрымаў яркія брашуры, буклеты, памяткі і каляндарыкі, якія на ілюстрацыйным прыкладзе дапамагаюць эфектыўна запомніць правілы бяспекі і звяртацца да іх у любы час. Дзецям жа ратавальнікі прапанавалі здаць «Экзамен па бяспецы», гэтым самым праверыўшы іх веды.

Другі этап акцыі чакае школьнікаў ужо ў сценах іх навучальных устаноў, а таксама ў месцах масавага знаходжання людзей. У школах дзецям будзе прапанавана паўдзельнічаць у тэматычных «Уроках бяспекі», на якіх яны атрымаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю, што дапаможа ім разабрацца ў правілах бяспечных паводзінаў. Настаўнікаў чакаюць інструктажы па пажарнай бяспецы. Сустрэнуцца ратавальнікі і з бацькамі: для іх падрыхтаваны тэматычныя відэафільмы. Не абыдзецца і без прафілактычных гутарак. Калі з пэўных прычын у бацькоў не атрымаецца наведаць школу, то супрацоўнікі МНС самі прыйдуць да іх у працоўныя калектывы. Усё з той жа мэтай — пагаварыць пра бяспеку іх дзяцей.

Адкуль чакаць бяды?

Аднак колькі б ратавальнікі ні папярэджвалі аб небяспецы, не нагадвалі правілы паводзінаў у той ці іншай сітуацыі, арганізаваць бяспечнае існаванне свайго дзіцяці ў большасці выпадкаў здольныя толькі бацькі. Па-першае, варта растлумачыць сваім дзецям, што будоўля — гэта не дзіцячая пляцоўка, дзе можна гуляць. Таксама важна папярэдзіць дзяцей: ніякіх гульняў на чыгунцы, а таксама сэлфі на фоне цягніка. Варта знайсці лепшае месца для фотасесіі, і чым шматпавярховік. Важна данесці дзецям, каб яны пазбягалі такіх небяспечных аб'ектаў, як вышкі, закінутыя будынкі, гарышчы, яры, кар'еры.

Па-другое, кантралюйце знаходжанне дзяцей падалей ад вогнішча, не дапускайце самастойнага выкарыстання імі адкрытага агню. Увогуле пры развядзенні кастроў патрэбна быць надзвычай асцярожнымі. Нельга выкарыстоўваць для падпалу лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці. Месца для вогнішча варта выбіраць падалей ад хат і сельскагаспадарчых пабудоў. Каб выключыць паўторнае ўзгаранне, пасля дагарання вуглёў неабходна паліць вогнішча вадой.

Па-трэцяе, зрабіце свой дом не толькі прыгожым і ўтульным, а яшчэ і бяспечным. Абмяжуйце доступ дзяцей, асабліва малых, да электрапрыбораў. І, нарэшце, зачыніце вокны! Або зрабіце так, каб з іх не маглі выпасці дзеці. Спадзявацца на маскітную сетку не варта: яна абсалютна не ўтрымлівае вагі нават самага маленькага дзіцяці.

Па-чацвёртае, навучыце малых правільна пераходзіць дарогу. Мала расказаць ім, што перш чым пераходзіць дарогу, варта паглядзець па баках. Пры гэтым няважна, знаходзіцеся вы на пешаходным пераходзе ці не. Не рэкамендуецца слухаць музыку падчас перасячэння праезнай часткі, а таксама адцягваць сваю ўвагу на гаджэты.

Па-пятае, варта быць асцярожнымі з беспрытульнымі жывёлінамі. Нельга іх правакаваць, як тое часта робяць дзеці: крычаць, пагражаць або кідаць у іх камянямі. Хоць справа тут, вядома, не толькі ў бяспецы.

Па-шостае, малалетнія павінны ведаць, што размова з незнаёмцамі — для іх табу. А тым больш нельга пагаджацца на прапановы чужых людзей кудысьці пайсці або паехаць з імі.

Калі ваша дзіця дастаткова дарослае, каб самастойна знаходзіцца дома, вы павінны ведаць, чым яно займаецца, калі гуляе, то з кім. У такім выпадку бацькі павінны быць на сувязі са сваімі гарэзамі. Не лішнім будзе змадэляваць сітуацыю, калі дзіця адно дома і незнаёмыя людзі пазванілі ў дзверы. Алгарытм паводзінаў просты: ні ў якім разе не адчыняць і не даваць выгляду, што ты адзін або адна дома.

І яшчэ вельмі важная дэталь — ваша дзіця павінна ведаць свой адрас, тэлефон, а таксама тэлефон ратавальнікаў і алгарытм іх выкліку: патэлефанаваць, сказаць, што адбылося, дзе вы знаходзіцеся, назваць сваё імя і прозвішча, нумар тэлефона.

Навучыць непаўналетняга правілам паводзінаў дома, у школе і на вуліцы нескладана. Усяго адна такая гутарка можа зберагчы яго ад розных пагроз, якіх у нашым свеце нямала.

Рэкамендацыі для школьнікаў:

— не забывайся зачыняць за сабой на ключ уваходныя дзверы;

— не адчыняй дзверы незнаёмым, калі застаешся дома самастойна;

— не карыстайся электрычнымі прыборамі;

— не гуляй каля адчыненых вокнаў;

— не размаўляй з незнаёмцамі на вуліцы, не садзіся ў чужы аўтамабіль;

— не выбірай месцам для гульні будаўнічыя пляцоўкі, закінутыя памяшканні, пусткі, кар'еры, пляжы каля вадаёмаў;

— уважліва пераходзь праезную частку, не гуляй каля дарогі.

Вераніка КАНЮТА

Крыніца: «Звязда»

 

«Народная асвета» рекомендует: 

Семейная педагогика

Г. Ф. Вечорко 

Учебное пособие содержит восемь тем по основной проблематике семейной педагогики. В форме вопросов и ответов раскрывается сущность семейной педагогики как науки, рассматриваются исторические аспекты семейного воспитания, традиционные средства и методы воспитания детей в семье. 

Адресуется студентам педагогических специальностей, а также педагогам, психологам, социальным работникам, сотрудникам органов внутренних дел, чья профессиональная деятельность связана с несовершеннолетними, родителям.

2-е издание

 30.47 руб. 

 

Семейная педагогика. Практикум

Г. Ф. Вечорко

Пособие адресуется преподавателям и студентам, избравшим дисциплину «Семейная педагогика» в качестве специализированного образовательного модуля, психологам, социальным работникам, сотрудникам органов внутренних дел, чья профессиональная деятельность связана с несовершеннолетними, родителям.

Издание доступно в электронном варианте в приложении "Школа в кармане".

35.78 руб.