Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры


21 кастрычніка 2022 года Нацыянальны інстытут адукацыі запрашае прыняць удзел у рэспубліканскім навукова-метадычным семінары «Вывучэнне творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа: ад метадычных ідэй да іх практычнага ўвасаблення», які адбудзецца ў анлайн-фармаце. Для ўдзелу ў семінары запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, дактаранты, аспіранты, магістранты, студэнты, настаўнікі.

Праблемнае поле семінара

  • Сучасныя падыходы да вывучэння творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.
  • Лінгвістычны і культуралагічны аспекты вывучэння творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.
  • Эфектыўны педагагічны вопыт вывучэння спадчыны Янкі Купалы і Якуба Коласа ва ўстановах адукацыі.

Рабочыя мовы семінарабеларуская, руская. Рэгламент выступлення – да 7 хвілін.

Заяўкі па ўстаноўленай форме на ўдзел у семінары прымаюцца да 18 кастрычніка 2022 г.

Удзел у семінары бясплатны.

Рашэнне аб уключэнні даклада ў праграму семінара і рэкамендацыі для публікацыі матэрыялаў у навукова-метадычных часопісах прымае аргкамітэт. Спасылкі для падключэння анлайн будуць дасланы пасля прыняцця рашэння аб уключэнні даклада ў праграму семінара.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:

Матэрыялы дакладаў аб’ёмам да 14000 знакаў (шрыфт Times New Roman 14 пт, міжрадковы інтэрвал – паўтарачны) павінны быць пададзены ў электронным фармаце. Схемы, малюнкі, табліцы і інш., на якія робяцца спасылкі ў тэксце, выконваюцца ў фармаце .tif, .jpg, .cdr.

Заяўкі і тэксты дакладаў дасылаюцца на электронны адрас: lЭтот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Тэлефоны: +375 17 229 19 43 (лабараторыя гуманітарнай адукацыі  навукова-даследчага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі);
+375 29 673 46 81 (А1) Галкіна Галіна Уладзіміраўна
+375 29 393 62 87 (А1) Валочка Ганна Міхайлаўна
+375 29 744 86 03 (МТС) Караткевіч Вячаслаў Іванавіч
 
По материалам https://adu.by.