Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь працягвае прыём заявак на ўдзел у адкрытым дыстанцыйным культурна-асветніцкім марафоне «Час вымяраецца памяццю», які накіраваны на захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці.

Да ўдзелу ў марафоне запрашаюцца вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўсе зацікаўленыя (педагогі, законныя прадстаўнікі (бацькі) і інш.).

З мэтай реалізацыі мерапрыемства на нацыянальным адукацыйным партале актыўна функцыянуе раздзел для публікацыі творчых праектаў (работ). Удзельнікам марафону даецца магчымасць падзяліцца на старонках партала сваімі праектамі па наступных намінацыях:

«Шляхам гісторыі» – віртуальны альбом электронных або аўдыявізуальных даведнікаў, пуцевадзіцеляў па славутых мясцінах, гістарычных маршрутах, музеях; тапаграфічных схем (карт) з пазначанымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі і іх апісаннем; фота-, відэарэпартажаў аб падарожжы.

«Гістарычны хранограф» – прадстаўленне культурных падзей, фактаў, дат, звязаных з рэгіёнам (нарысы, замалёўкі, эсэ, апавяданні, іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты; мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы; творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры, дызайну і г. д.).

«Гістарычная прастора» – віртуальны альбом праектаў ці асобных прапаноў па добраўпарадкаванні прыродных і гісторыка-культурных аб’ектаў, фота-, відэасправаздачы з апісаннем самога аб’екта ці наладжанай акцыі.

«Гісторыя ў асобах» – знаёмства з самабытнай асобай (калектывам) (эсэ, нататкі, сачыненні, уражанні, вершы, апавяданні іншыя літаратурна-мастацкія, публіцыстычныя тэксты; мастацкія фатаграфіі, фотапрэзентацыі, відэаматэрыялы).

«Наша Спадчына» – віртуальны альбом фальклорна-этнаграфічных твораў, якія адлюстроўваюць жыццё, каштоўнасці, побыт беларускага народа (песні, прыпеўкі, паданні, казкі, танцы, абрады і інш.); фларыстычных работ (букетаў, кампазіцый, пано, калажаў) з разнастайных прыродных матэрыялаў (кветак, лісця, траў, ягад, пладоў, арэхаў і інш.), пры жаданні праекты могуць быць праілюстраваны цытатамі з літаратурных твораў; вырабаў беларускіх рамёстваў, якія дэманструюць непаўторнасць традыцыйнай нацыянальнай культуры (вырабы з саломкі і тканіны, цацкі, ганчарнае мастацтва, роспіс, разьба па дрэве, беларускі народны касцюм і інш.); твораў выяўленчага мастацтва (скульптура, жывапіс, графіка, фотамастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інш.).

У кожнай намінацыі прымаюцца асобныя работы або тэматычныя цыклы, выкананыя ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат, а таксама матэрыялы, створаныя сродкамі сучасных інфармацыйна-камунікацыйных (ці медыя-) тэхналогій.

Праекты (творчыя работы) прадстаўляюцца не больш чым у адной намінацыі (на выбар) на беларускай ці рускай мовах як асобнымі ўдзельнікамі, так і аўтарскімі калектывамі.

Якасць творчых праектаў (работ) павінна пацвярджацца рэкамендацыяй метадычнага аб'яднання па вучэбным прадмеце ці намесніка дырэктара ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. Работы з граматычнымі памылкамі публікавацца не будуць.

Усе ўдзельнікі марафону атрымаюць электронныя сэртыфікаты. 

У сувязі са значнасцю і запатрабаванасцю культурна-асветніцкага марафону сярод вучняў І–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама педагогаў, бацькоў (у цяперашні час падана больш за 200 заявак) арганізатары мерапрыемства прынялі рашэнне адзначыць дыпломамі і прызамі аўтараў найлепшых творчых работ з улікам намінацый і ў адпаведнасці з наступнымі крытэрыямі:

  • арыгінальнасць ідэі і зместу праекта;
  • адпаведнасць выкананай работы тэме марафону і абранай намінацыі;
  • творчы падыход да выканання праекта;
  • культура афармлення, якасць выканання, карэктнасць і выразнасць прэзентацыі прадукта (з улікам узросту ўдзельніка);
  • агульнае ўспрыманне работы.

Вынікі мерапрыемства будуць размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале 21 лістапада 2022 года. 

Нагадаем, што для ўдзелу ў марафоне неабходна да 31 кастрычніка 2022 года падаць заяўку па ўстаноўленай форме і накіраваць разам з ёй творчую работу і рэкамендацыю з установы адукацыі на электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон „Час вымяраецца памяццю“». Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.

Запрашаем прыняць удзел у марафоне! 

Метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку мерапрыемства забяспечвае ўпраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг НІА.

Кантактная інфармацыя:
220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, каб. 219;
тэлефоны: +375 17 358 63 91,
                  +375 17 318 42 71,
                  +375 17 229 19 89;
e-mаil: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.;
Г. М. Юсцінская, І. У. Борычава,
В. А. Ганчарык, В. П. Васілевіч.

 Па матэрыялах https://adu.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует:

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў

М. А. Маляўка

У кніжцы расказваецца, як жылі нашы продкі, чым яны займаліся, якімі рэчамі гаспадарчага і хатняга ўжытку карысталіся, якую спадчыну пакінулі нам, сваім нашчадкам. Абразкі з жыцця старой вёскі перасыпаны паэтычнымі радкамі, сур’ёзнымі і вясёлымі гісторыямі, народнымі прыкметамі і парадамі, прыказкамі і прымаўкамі, загадкамі. Аўтар падрыхтаваў для чытачоў заданні: трэба адказаць на пытанні, так ці іначай звязаныя з вясковай сядзібаю, лёсам яе гаспадароў, іх буднямі і святамі.

2-е выданне, перапрацаванае

Спадчына, або Каб не стаць манкуртам. Абразкі з жыцця нашых продкаў

 30 руб.

 

Да родных вытокаў. У дапамогу краязнаўцу

 С. Б. Холеў

У кнізе раскрываюцца асноўныя напрамкі і віды краязнаўства і змяшчаюцца матэрыялы аб спосабах арганізацыі краязнаўчай работы з навучэнцамі ва ўмовах сучаснага адукацыйнага працэсу. Падрабязна апісваецца методыка правядзення разнастайных краязнаўчых даследаванняў, накіраваных на ўсебаковае вывучэнне мясцовасці, даюцца рэкамендацыі па практычным прымяненні вынікаў праведзенай краязнаўчай работы.
Адрасуецца выкладчыкам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, студэнтам педагагічных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў, краязнаўцам-аматарам.

14.34 руб.

 

 В. П. Круковский

Книга краеведческих сказок приглашает читателей в удивительный мир образования названий белорусских городов и поселков.

Сказки оригинальны. Они не повторяют известные мифы и легенды. Сказки не спорят с историками. У автора свои источники информации. Это люди и их занятия в те времена, когда писать еще не умели. Это предания о богах, злых и добрых духах. И, конечно же, этимологические словари.

Сказкам можно верить или не верить, но каждая из них дает уму богатую пищу для раздумий о дорогих местах нашей Беларуси.

Адресуется детям среднего и старшего школьного возраста, а также всем, кто интересуется топонимикой своей малой родины.

В книге использованы фотографии известного белорусского художника Анатолия Прокофьевича Дрибаса.

 15.37 руб.

 

Шляхамі Францыска Скарыны

 А. К. Цітоў

Кніга прысвечана лёсу беларускага першадрукара. Яна пабудавана такім чынам, каб прасачыць гісторыю жыцця вялікага асветніка праз адлюстраванне яго дзейнасці ў пэўных гарадах Еўропы. Чытач зможа адправіцца ў падарожжа па слядах славутага друкара і пранікнуцца духам скарынаўскай эпохі, адчуць яе непаўторны каларыт.

Кніга багата ілюстравана старажытнымі гравюрамі, фотаздымкамі выдатных мясцін, партрэтамі асоб, з якімі перасякаўся Скарынаў лёс, а таксама творамі мастацтва. У выданні выкарыстаны матэрыялы з фондаў Дзяржаўнай публічнай бібліятэкі імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына (зараз Расійская нацыянальная бібліятэка) і Дзяржаўнага Эрмітажа (Санкт-Пецярбург, Расія), Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Прыцягваліся інтэрнэт-рэсурсы. Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў. 2-е выданне, стэрэатыпнае.

31.20 руб.