Дастаўка

Дастаўка ажыццяўляецца па адрасе, адзначаным Вамі пры афармленні заказу.
Заказ будзе дастаўлены Вам пасля поўнай яго камплектацыі пры ўмове, што заказаны тавар маецца ў наяўнасці.

Спосабы дастаўкі:


Кур’ерам па Мінску (3-5 дзён)

Бясплатная дастаўка па Мінску пры суме заказу звыш 45 р. Дастаўка кур’ерам ажыццяўляецца з панядзелка па чацвер з 8.30 да 17.30,  у пятніцу з 8.30 до 15.00.
Вызначэнне дакладнага адрасу і часу дастаўкі, кантактнага тэлефона, спосабу аплаты абавязковае. Перад тым як даставіць заказ, кур’ер сазвоніцца з Вамі для ўдакладнення часу дастаўкі. Дастаўка кур’ерам па Мінску ажыццяўляецца ў межах МКАД.

Поштай па Беларусі (да 10 дзён)
Заказ высылаецца поштай у любы населены пункт Беларусі на Ваш адрас накладной платай (аплата па факце атрымання тавару). Яго кошт вызначаецца паводле тарыфаў РУП «Белпошта».

Самавываз у Мінску, вул. Кальварыйская, 25 (1-2 дні)
Пасля камплектацыі заказу Вам трэба будзе самастойна забраць яго на працягу 5 дзён па адрасе: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 25, 3 паверх (ст. метро «Маладзёжная»), з 8.30 да 17.30 у працоўныя дні (пн―чц) і з 8.30 да 15.00 у пт. Мы паведамім Вам пра наяўнасць заказу ў пункце выдачы з дапамогай названых Вамі электроннай пошты або тэлефона. 

Аплата

Спосабы аплаты:
Наяўны разлік
Пры дастаўцы кур’ерам або самавывазе Вы аплачваеце заказ наяўнымі пасля праверкі камплектнасці і якасці тавараў. 

Накладная плата
Накладная плата — гэта магчымасць аплаты заказу ў аддзяленні паштовай сувязі ў момант яго атрымання. Пры гэтым работнік аддзялення паштовай сувязі спаганяе з адрасата пры ўручэнні яму паштовага адпраўлення суму накладной платы, якая накіроўваецца паштовым грашовым пераводам у наш адрас. Плата за перасыланне вызначаецца згодна з тарыфамі РУП «Белпошта». 

Факт атрымання пакупніком заказу пацвярджаецца: 
паступленнем грашовых сродкаў на рахунак Інтэрнэт-магазіна (пры паштовым перасыланні з накладной платай);
подпісам кліента ў бланку заказу (пры кур’ерскай дастаўцы);
асабістай перадачай кліенту (пры самавывазе) з выдачай касавага чэка.