Вучэбны наглядны дапаможнік уключае метадычныя рэкамендацыі і наглядны матэрыял для правядзення дыдактычных гульняў, накіраваных на фарміраванне элементарных краязнаўчых і этнаграфічных ведаў, развіццё ўспрымання, памяці, мыслення і маўлення ў дзяцей ва ўзросце ад 5 да 7 гадоў.
Змест садзейнічае рэалізацыі задач адукацыйных галін «Дзіця і грамадства», «Дзіця і прырода», «Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін» вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі.
Прызначаецца для ўстаноў дашкольнай адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і бацькоў.
2-е выданне.