У вучэбна-метадычным дапаможніку прапануюцца прыкладныя распрацоўкі ўрокаў літаратурнага чытання, якія змяшчаюць разнастайныя метады, прыёмы і формы работы з вучнямі, творчыя заданні і дадатковы займальны матэрыял. Кніга складзена ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і вучэбным дапаможнікам «Літаратурнае чытанне» для 3-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання аўтара М. В. Жуковіча.
Вучэбна-метадычны дапаможнік прызначаны для настаўнікаў пачатковых класаў.