Каці трынаццаць. Яна піша сачыненне, прысвечанае памерлай маме, развітваецца са згубленым сабакам, вучыцца граць на гітары і спяваць песні на англійскай мове. Стасункі з цётачкай Лёляй псуюцца: Каця больш не малая пляменніца, якую хочацца абдымаць. Яна — Кэт, падлетак пад апекай, з якім трэба неяк суіснаваць у адной кватэры. Улетку Кэт ізноў едзе ў Італію па праграме для дзяцей-сірот і спадзяецца, што гэтым разам усё будзе іначай, бо яна пасталела. Чаго дзяўчынка дакладна не чакае — гэта новых выпрабаванняў і нечаканага падарунка.
Аднак самае галоўнае чакае Кэт па вяртанні — знаходка, якая растопіць яе сэрца і адкрые яго насустрач музыцы жыцця.
Мастак А. А. Ткачова. Перакладчык П. В. Грынчанка.