На біятэхналагічнай перадавой

Біятэхналогія з’яўляецца адной з галін навукі і вытворчасці, якія надзвычай актыўна развіваюцца. У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце на працягу шэрага гадоў вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасці “Біятэхналогія”. Сёлета яна прырасла новай спецыялізацыяй.

На кафедры біятэхналогіі ў рамках спецыяльнасці “Біятэхналогія” рыхтуюць спецыялістаў для харчовай прамысловасці (спецыялізацыя “Тэхналогія ферментаў, вітамінаў і прадуктаў браджэння”), для маслатлушчавай і парфумерна-касметычнай вытворчасці (спецыялі­зацыя “Тэхналогія тлу­шчаў, эфірных маслаў і парфумерна-касметычных прадуктаў”). 

А неўзабаве з’явіцца новая спецыялізацыя — “Біяфармацэўтычныя тэхналогіі”. Спецыялісты, што атрымаюць падрыхтоўку па гэтай спецыялізацыі, будуць вырашаць самыя злабадзённыя задачы, працаваць на біятэхналагічнай перадавой.

Новая спецыялізацыя з’явілася па запыце прадпрыемстваў. Яна тычыцца атрымання вакцын, вырабу новых прэпаратаў (асабліва супрацьпухлінных) на аснове манакланальных антыцелаў (такія антыцелы выкарыстоўваюцца, напрыклад, пры лячэнні каранавіруса).

— Прадпрыемствы пачынаюць ужо работу ў гэтым напрамку. Прадпрыемства “Белмедпрэпараты” на працягу шэрага гадоў працуе над стварэннем супрацьпухлінных прэпаратаў на аснове манакланальных антыцелаў. Кампанія “Фармлэнд” і РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій выпускаюць прадукцыю глыбокай перапрацоўкі плазмы крыві. Некалькі кампаній наладжваюць выпуск вакцын. І гэтым прадпрыемствам патрэбны спецыялісты, — тлумачыць загадчык кафедры біятэхналогіі Віктар Мікалаевіч Лявонцьеў.

Па такой спецыялізацыі ў нашай краіне спецыялістаў больш нідзе не рыхтуюць. У якасці навуковых работнікаў у гэтым напрамку могуць працаваць выпускнікі біяфака БДУ і выпускнікі ме­дуніверсітэтаў. Аднак з пункту гле­джання арганізацыі вытворчасці, забеспячэння тэхналагічнага працэсу яны не падыхо­дзяць. Менавіта такіх спецыялістаў і бу­дзе рыхтаваць БДТУ.  

Распрацаваны вучэбны план, у які ўвайшоў шэраг дысцыплін для фарміравання прафесійных навыкаў па біяфармацэўтычных тэхналогіях. Цыкл хіміка-біялагічных дысцыплін, такіх як мікрабіялогія, хімія біялагічна актыўных рэчываў, біяхімія, дапоўнілі такія новыя дысцыпліны, як біяхімія крыві, імуналогія з асновамі вірусалогіі і інш. Выпускнікі атрымаюць кваліфікацыю “інжынер-хімік-тэхнолаг”. 

Для паступлення неабходны сертыфікаты ЦТ па хіміі, матэматыцы і беларускай або рускай мове. Набор вядзецца на спецыяль­насць. Да трэцяга курса студэнты будуць вучыцца па агульнай адукацыйнай праграме, пасля чаго будзе размеркаванне па спецыялізацыях. За гэты час і студэнты вызначацца са сваімі прафесійнымі інтарэсамі і выкладчыкі зразумеюць, у якіх дысцыплінах навучэнцы маюць поспехі. 

Універсітэцкія лабараторыі абсталяваны ўсім неабходным для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў. На кафедры ёсць храматаграфічнае, спектральнае абсталяванне, уласны генетычны аналізатар. Насычаны прыборамі лабараторыі для правядзення заняткаў па тэхналагічных дысцыплінах, вывучэння лекавых прэпаратаў: ёсць прэс для атрымання таблетак, капсулятар, абсталяванне для тэсціравання таблетак і капсул і шмат чаго яшчэ.   

Падчас навучання студэнты атрымліваюць шырокі дыяпазон магчымасцей для навуковай дзейнасці. На кафедры вядуцца шматлікія навуковыя даследаванні ў розных напрамках. Сюды звяртаюцца фармпрадпрыемствы для вырашэння нетрывіяльных вытворчых задач. Працуе студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “Біятэхналогія”. Дзейнічае навукова-адукацыйны цэнтр “Біятэхналогія раслін”, які цесна супрацоўнічае з батанічным садам. 

Навучанне доўжыцца 5 гадоў, і яго можна працягнуць у магістратуры. Універсітэт чакае абітурыентаў, зацікаўленых у новых прагрэсіўных ведах.

— Мы чакаем людзей з дапытлівым розумам і шырокім кругаглядам, якім усё цікава, якія хо­чуць спазнаць асаблівасці прыроды ўсяго жывога, зразумець хімічныя асновы біяпрацэсаў, — гаворыць загадчык кафедры біятэхналогіі Віктар Мікалаевіч Лявонцьеў. — Менавіта такія дасягнуць поспехаў у навучанні, з іх атрымаюцца добрыя спецыялісты. 

Дар’я РЭВА.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

 

Цікавы эксперымент

У Гродне ўпершыню быў арганізаваны лагер для юных даследчыкаў біялогіі.

Арганізатарам такога незвычайнага лагера для старшакласнікаў выступіў Гродзенскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі. Цікава і з карысцю правесці час на канікулах атрымалі магчымасць школьнікі 13—16 гадоў, якія цікавяцца біялогіяй, экалогіяй, хіміяй, навакольным асяроддзем. Некаторыя з іх ма­раць не толькі займацца гэтымі навукамі ў будучыні, але і стаць вучонымі ў галіне медыцыны, экалогіі. Школьнікі прынялі ўдзел у пастаноўцы эксперыментаў, у майстар-класах, віктарынах і тэматычных квестах, наведалі ветэрынарную клініку, музей лесу.

— Асаблівасць лагера — сацыяльнае партнёрства з установамі вышэйшай адукацыі, дзякуючы якому навучэнцы змаглі пабываць у ролі сапраўдных навукоўцаў, — паведаміла дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі Таццяна Гінч. — Заняткі прахо­дзяць на базе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, ГрДУ імя Янкі Купалы і Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў, а таксама на базе  Гродзенскага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. Праграма пабудавана такім чынам, што ў першую палову дня дзеці займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а другая палова дня прысвечана прафарыентацыйным мерапрыемствам, дзе яны знаё­мяцца з рознымі прафесіямі.

На першых занятках дацэнт кафедры біяхіміі ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Ільіч прапанавала школьнікам правесці самыя простыя рэакцыі, якія ў выніку афарбоўваюць раствор у той ці іншы колер, звычайна дзецям гэта цікава. На другіх занятках яны выказалі жаданне пабыць у ролі вучоных, і нават самі прапанавалі даследаваць кроў. Таму было вырашана правесці невялікі эксперымент у галіне біяхіміі.

— Работа ў лабараторыі заўсёды захоплівае, таму што ва ўмовах школы дзеці не могуць заняцца такімі даследаваннямі. Тут для іх усё ў першы раз?— аўтаматычная піпетка, спектрафатометр, аналітычныя вагі. Яны не толькі ўбачылі высокадакладнае лабараторнае абсталяванне, але і змаглі папрацаваць на ім, атрымаць вынік. Мне здаецца, для іх гэта карысна, бо ўсе дзеці цікавяцца біялогіяй, — расказала Таццяна Ільіч.

Дзеці прызналіся, што наведванне лагера юных даследчыкаў было для іх вельмі пазнавальным. Школьнікі не толькі атрымалі новую інфармацыю, цікава правялі час, але і набылі новых знаёмых, аб’яднаных аднымі захапленнямі. 

Гродзенскі дзяржаўны абласны эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі на канікулах таксама арганізоўваў для школьнікаў экскурсіі, майстар-класы па пасадцы раслін, па вырабе паштовак. Праходзіла інтэрактыўная гульнявая пляцоўка “Вучуся смецце сартаваць, каб прыродзе дапамагаць”, турнір арнітолагаў. Удзел у іх прымалі наведвальнікі прышкольных аздараўленчых лагераў Гродна, а таксама асобныя школьнікі.

Ірыны АНІКЕВІЧ.
Фота аўтара.

Па матэрыялах https://nastgaz.by/.

 

«Народная асвета» представляет: 

 

Методика преподавания биологии

И. И. Концевая

Цель учебного пособия — оказание помощи студентам в овладении основами методики преподавания биологии в рамках курса «Методика преподавания биологии с основами воспитательной работы». В пособии последовательно рассматриваются основные программные вопросы методики преподавания биологии, даны методические указания по проведению практических работ, вопросы для самоконтроля.

Учебное пособие адресовано студентам специальности «Биология (научно-педагогическая деятельность)», учителям биологии учреждений общего среднего образования.

37.97 руб. 

 

Биология, 6 класс

 Н. Д. Лисов

Учебник для 6 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения.

 3.48 руб.

 

Біялогія, 6 клас

 М. Д. Лісаў

Падручнік для 6 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. 

3-е выданне, перагледжанае.

 5.07 руб.

 

Биология, 7 класс

 Н. Д. Лисов

Учебное пособие для 7 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. 2-е издание, переработанное.

 5.10 руб.

 

Біялогія, 9 клас

А. Л. Барысаў, А. А. Анціпенка, А. М. Рагожнікаў

Падручнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання.

 11.88 руб.

 

Біялогія, 10 клас

 С. С. Маглыш, В. А. Краўчанка, Т. Я. Даўгун

Вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання.

 10.17 руб.

 

Биология, 11 класс

М. Л. Дашков, А. Г. Песнякевич, А. М. Головач

Учебное пособие для 11 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения (с электронным приложением для повышенного уровня).

 6.58  руб.

 

Біялогія, 11 клас

 М.Л. Дашкоў, А.Г. Песнякевіч, А.М. Галавач

Вучэбны дапаможнік для 11 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання (з электронным дадаткам для павышанага ўзроўню).

 13.78 руб. 

 

Хімія, 9 клас

 І. Я. Шымановіч

Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання.

 5.18 руб.

 

Сборник задач по химии, 10 класс

Вадим Э. Матулис, Виталий Э. Матулис, Т. А. Колевич

Учебное пособие для 10 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения (базовый и повышенный уровни).

 24.00 руб.

 

Готовимся к ЦТ по химии

А. В. Ермак

В книге представлены разнообразные по форме виды заданий централизованного тестирования части В.

В сборнике имеются задачи разного уровня сложности, которые можно использовать для подготовки как к ЦТ, так и к олимпиадам по химии. В том числе среди них есть оригинальные авторские задачи.

Издание предназначено для учащихся, абитуриентов и преподавателей.

 20.05 руб.