Сайт БГПУ признан самым информативным среди организаций высшего образования стран СНГ

Сайт Белорусского государственного педагогического университета имени Максима Танка стал призером сразу в трех номинациях II Международного открытого конкурса сайтов образовательных организаций высшего и дополнительного профессионального образования, реализующих программы непрерывного педагогического образования в государствах - участниках СНГ "Интернет-премия EAPU". Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе вуза.

В частности, вуз отмечен в номинациях "За самый информативный сайт", "За актуальность содержания сайта" и "За лучшую адаптацию к мобильным устройствам".  

Конкурс проводится Евразийской ассоциацией педагогических университетов и Московским педагогическим государственным университетом - базовой организацией по подготовке педагогических кадров в государствах - участниках СНГ при поддержке Евразийской ассоциации университетов и Ассоциации развития педагогического образования. 

Целью конкурса является популяризация профессиональных сайтов педагогических и многопрофильных образовательных организаций высшего образования России и государств - участников СНГ, привлечения внимания государственных, общественных и бизнес-организаций к деятельности учреждений системы непрерывного педагогического образования.

 

БДУ сёлета плануе запусціць другі нанаспадарожнік BSUSat-2

Паспяховы запуск першага ў сістэме адукацыі Беларусі ўніверсітэцкага нанаспадарожніка BSUSat-1 адбыўся 29 кастрычніка 2018 года ў 03.43 (па мінскім часе). Апарат да гэтага часу функцыянуе на калязямной арбіце. Прыём даных са спадарожніка даступны для сусветнага таварыства радыёаматараў. Тэлеметрыя BSUSat-1 прымаецца і заносіцца ў базу даных больш як 150 прыёмнымі станцыямі па ўсім свеце (ужо атрыманы дзясяткі тысяч пакетаў тэлеметрыі). Уся інфармацыя, якую атрымлівае БДУ з нанаспадарожніка, знаходзіцца ў свабодным доступе ў сетцы Інтэрнэт па адрасе bsusat.com. Нанаспадарожнік адзін раз у 40 секунд перадае інфармацыю аб стане сістэмы.

Універсітэцкі нанаспадарожнік BSUSat-1.

Універсітэцкі нанаспадарожнік BSUSat-1.

Праца над першым беларускім універсітэцкім нанаспадарожнікам вялася з моманту стварэння на базе ўніверсітэта Цэнтра аэракасмічнай адукацыі ў 2008 годзе. У яго распрацоўцы ўдзельнічалі навукоўцы БДУ, а таксама студэнты, магістранты і аспіранты ўніверсітэта.

Цяпер ва ўніверсітэце вядзецца работа ўжо над другім нанаспадарожнікам, яго перадпалётнымі выпрабаваннямі і падрыхтоўкай да запуску.

У канструкцыі нанаспадарожніка BSUSat-2 рэалізавана інавацыйная модульная кампаноўка бартавых падсістэм малога касмічнага апарата. Распрацаваны, выраблены і адладжаны арыгінальныя электронныя і праграмна-алгарытмічныя сродкі службовых падсістэм і модуляў «карыснай нагрузкі». У параўнанні з першым нанаспадарожнікам, BSUSat-2 валодае вялікім патэнцыялам касмафізічных эксперыментаў і даследаванняў. Яго бартавыя падсістэмы карыснай нагрузкі дазволяць даследаваць магнітныя анамаліі Зямлі, апрабаваць эксперыментальны шырокапалосны канал перадачы даных на частаце 2400 Мгц, выканаць даследаванне апаратуры экспазіцыйнага кантролю вопытных тэрма-стабілізуючых пакрыццяў і эксперыментальных паўправадніковых прылад, выканаць эксперыменты па дыстанцыйным зандзіраванні Зямлі ў панхраматычных і мультыспектральных дыяпазонах рэгістрацыі, забяспечыць прыём і перадачу інфармацыйных пакетаў для кантролю авіяпералётаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

 

Вандруем разам з будучымі экскурсаводамі

А вы спрабавалі калі-небудзь вандраваць па знаёмых вуліцах? Пагадзіцеся, як цудоўна вясною выбрацца ў горад і ўявіць на хвіліну, што вы тут упершыню! Аказваецца, можна даведацца шмат новага! Гэтымі днямі мне прадставілася такая магчымасць. Я адправілася на вуліцы сталіцы ў суправаджэнні будучых спецыялістаў па турызме — студэнтаў трэцяга курса Інстытута менеджменту спорту і турызму УА "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры". Практычныя заняткі па турыстычным суправаджэнні ў маладых людзей праходзяць на вуліцах горада, і што цікава, да іх можа далучыцца любы ахвотны! 

Гэтым разам сваю праграму студэнты спецыяльнасці «Турызм і гасціннасць» вырашылі правесці ў самым сэрцы сталіцы — на плошчы Свабоды. Экскурсійны маршрут пачаўся ля сцен Сабора Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі. 

Пачала свой аповед студэнтка Вікторыя Ятко. Яна расказала прысутным аб гістарычных фактах заснавання храма, пазнаёміла з асаблівасцямі размяшчэння, архітэктуры і гістарычным прызначэнні святыні. 

— Як вядома, Беларусь заўсёды была шматканфесіянальнай краінай, і тут, у Верхнім горадзе, размешчаны храмы, якія належалі розным канфесіям. Гэта найстарэйшая пабудова XVIII стагоддзя. Святыня лічыцца галоўным каталічным храмам у Мінску, які вядомы таксама як «касцёл іезуітаў», — пачала сваё выстулпенне Вікторыя.

Нездарма для экскурсіі дзяўчына выбрала гэты турыстычны аб’ект, бо з’яўляецца яго прыхаджанкай. 

— Для мяне гэты сабор многае значыць. І ён сапраўды паказвае ўсю гісторыю станаўлення каталіцтва на Беларусі, лічу яго важным аб’ектам у нашай краіне, — тлумачыць студэнтка. 

Вікторыя Ятко дэманструе прысутным архіўныя фотаздымкі з абліччам касцёла ў розныя часы, сыпле фактамі і трымаецца ўпэўнена. Аказваецца, паралельна з вучобай дзяўчына працуе ў турыстычным агенстве і пасля ўніверсітэта абавязкова збіраецца працаваць па спецыяльнасці.

— Вядома, я хачу быць экскурсаводам, а яшчэ мару стварыць свой будучы экскурсійны маршрут, па якім змагу вадзіць экскурсантаў. І ў мяне ўжо ёсць пэўныя накідкі, якія хацелася б ажыццявіць. Магчыма, гэта будзе ў маім родным Астравецкім раёне. 
Вікторыя лічыць, што ў Беларусі вельмі вялікі турыстычны патэнцыял. А спецыялісты з турыстычнай адукацыяй могуць знайсці сябе ў любой сферы, бо яны сёння запатрабаваны. Галоўнае жаданне дзяўчыны, каб беларускія гарады развіваліся і пра іх чулі як мага болей замежных турыстаў.

Эстафету пераняла Дар’я Дудзіна. Родам дзяўчына з Бабруйска. Таму пакуль мы перамяшчаліся да наступнага аб’екта экскурсійнага маршруту, яна расказала, што можна наведаць у яе родным горадзе. 

— У нас вельмі цікава, — гаворыць Дар’я. — Напрыклад, можна наведаць помнік архітэктуры «Бабруйская крэпасць», якая адыграла істотную ролю ў Айчыннай вайне 1812 года. Цяпер на тэрыторыі крэпасці праводзіцца рэканструкцыя. Ёсць у нашым горадзе і прыгожы краязнаўчы музей, і мастацкія галерэі, сінагога, а на знакамітай сцэне мясцовага драматычнага тэатра імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча пастаянна ладзяць новыя прэм’еры. 

Ад аповеду аб родным горадзе Дар’я Дудзіна перайшла да тэмы сваёй экскурсіі. Дзякуючы ёй, трэцякурснікі не толькі разгледзелі гарадскую Ратушу і пачулі яе гісторыю, але і даведаліся, каму пастаўлены помнік насупраць яе ўваходу.

— Гэта галава магістрата, ля ног якога ляжыць план Мінска XVI стагоддзя. Помнік прысвечаны атрыманню сталіцай Магдэбургскага права ў 1499 годзе. Каралеўская грамата дазваляла мінчанам будаваць у горадзе ратушу, як сімвал гарадскога самакіравання — патлумачыла студэнтка. Дар’я прапанавала сваім экскурсантам пацерці ключ магістра, аддаўшы даніну адной з прыгожых гарадскіх легендаў, якая абвяшчае аб неадменным спраўджанні жадання, звязанага з атрыманнем нерухомасці. Дарэчы, усе з задавальненнем пацёрлі запаветны ключык.

Аднагрупніца Дар’і, Валерыя Лосева, у дзяцінстве займалася спортам і таму часта ездзіла на спаборніцтвы па краіне. Аднак выбрацца, каб пазнаёміцца з мясцовасцю, не выпадала магчымасці. Пазней пачала разам з маці вандраваць. Аб’ездзіла ўсю Заходнюю Еўропу і зразумела, што хоча звязаць сваё жыццё з турыстычнай прафесіяй.

— Я зразумела, — кажа дзяўчына, — што ўсё ж такі турызм і гасціннасць, гасцінічна-суправаджальны сэрвіс — гэта тое, што ляжыць бліжэй да маёй душы.

Валерыя жадае праводзіць экскурсіі не толькі ў сябе на радзіме, але і за мяжой. Ёй вельмі падабаецца Вена. У будучым яна хоча туды пераехаць і там плануе дзяліцца прыгожым з рускамоўнымі турыстамі, а замежнікам рэкламаваць любіму радзіму. 

Наша турыстычная група перамясціліся ў сквер ля Ратушы. Экскурсавод Валерыя падвяла ўсіх да помніка стваральнікам беларускай нацыянальнай класічнай оперы — кампазітару Станіславу Манюшку і драматургу Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.

Дзяўчына расказала, што ў сярэдзіне XIX стагоддзя на месцы гасцініцы «Еўропа» знаходзіўся Мінскі гарадскі тэатр. Тут адбылася прэм’ера знакамітай беларускай оперы «Ідылія». Асобная каштоўнасць гэтага гістарычная месца ў тым, што недалека ад плошчы Свабоды размешчаны дом, у якім жыў Станіслаў Манюшка з сям’ёй — вуліца Энгельса, 3. А на месцы цяперашняй гарадской Ратушы знаходзілася музычная школа, якую наведваў будучы кампазітар. 

— Вакол, як бачыце, знаходзяцца адны артэфакты, — гаворыць студэнтка. — Гэта зроблена для таго, каб людзі ведалі, што сталіца мае шматвекавую, цікавую гісторыю. Адкрыццё гэтага помніка ў 2016 годзе — гэта гістарычная падзея для прадстаўнікоў музычнай і мастацкай культуры. Ён знаходзіцца не толькі ў сэрцы сталіцы, але і каля вядучай установы адукацыі ў вобласці музычнага мастацтва — беларускай кансерваторыі.

Далей маршрут нашай групы пралягаў праз былыя рынкавыя рады, якія акалялі некалі бернардзінскі комплекс. Фінальнай кропкай экскурсіі стаў манастыр бернардзінцаў. Гісторыю гэтага архітэктурнага помніка XVII стагоддзя расказаў Павел Аляксеенкаў. Трэцякурснікі даведаліся шмат новага пра будынак, звярнулі ўвагу на характэрныя архітэктурныя формы манастыра. Цяпер тут размяшчаецца архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі і архіў літаратуры і мастацтва Беларусі. Павел звярнуў нашу ўвагу на сімвал сонца, што знаходзіцца замест крыжа на даху будынка, ён расказаў, што ранкам ствараецца вельмі ўражлівая карціна: узыходзіць сонейка — яно паўстае з-за храма. Таму варта прыйсці сюды ў гэты час, каб сустрэць світанак і паглядзець на тутэйшую прыгажосць, параіў ён. 

Хлопец расказаў, што ў дадзеным кірунку яму хацелася б і далей развівацца. 

— Я паставіў мэту — паказваць людзям свет вакол, прыгажосць, каб яны імкнуліся да чагосьці, вывучалі наш край, тое, што ім блізка. Як і нам усім прысутным тут блізкі кірунак, які мы абралі — гэта турыстычная сфера.

У завяршэнні практычнага занятку трэцякурснікі абмеркавалі асабліва важную ў цяперашні час тэму развіцця ўнутранага турызму. Яны лічаць, што ў Беларусі шмат палацаў, помнікаў, будынкаў, якія не карыстаюцца попытам, але нясуць вялізную гістарычную каштоўнасць. На іх думку, неабходна паказаць турыстам, што гісторыка-культурная спадчына Беларусі ўключае ў сябе значна больш, чым ужо звыклыя для нас аб’екты архітэктуры. І ім, як будучым спецыялістам, неабходна будзе шмат працаваць над тым, каб кожны змог даведацца, наколькі цудоўная і шматгранная наша краіна. Гістарычная каштоўнасць Беларусі нашмат болей, чым людзі тое разумеюць, таму будучым спецыялістам неабходна гэтым займацца. 

Маладыя людзі лічаць, што сапраўдны спецыяліст турыстычнай сферы павінен быць камунікабельным, стрэсаўстойлівым, немалаважна быць начытаным, бо пытанні могуць быць рознага кшталту і неабходна хутка знайсці адказ, творчая жылка, каб прыўносіць нешта новае ў работу, індывідуальнасць, харызма, каб канкурыраваць у сваім асяродку.

Выкладчык, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у турызме і гасціннасці, кандыдат гістарычных навук Святлана Алегаўна Сідарава падводзячы вынік сустрэчы, расказала, што падобныя заняткі ў Інстытутце менеджменту спорту і турызму праводзяцца нярэдка. Такога кшталту мерапрыемствы надаюць упэўненасці будучым спецыялістам туріндустрыі, напрацоўваецца вопыт вядзення экскурсій, што вельмі важна ў будучай прафесіі. Па яе словах, нягледзячы на ўсе складанасці, якія цяпер ёсць у індустрыі, падарожжы заўсёды будуць прыцягваць людзей. Дзякуючы ім жыццё напаўняецца прыгодамі, цікавымі падзеямі і прыемнымі ўспамінамі. А значыць, спецыяліст у сферы турызму і гасціннасці будзе запатрабаваны заўсёды!

Надзея ЗУЕВА,
фота аўтара

 

Па матэрыялах https://www.belta.by/, https://zviazda.by/.

 

«Народная асвета» представляет: 

 

Развивающее дифференцированное интернет-обучение детей дошкольного возраста

М.С. Долинский

Книга посвящена вопросам интернет-обучения детей дошкольного возраста на основе дистанционной системы обучения DL.GSU.BY. Курс "Учимся думать" впервые апробирован в 2008/2009 учебном году. В настоящее время его преподавание осуществляется в г. Гомеле.

Стоимость – 14.23 руб.

Ссылка на подкаталог «Асветик-айтишник».

 

Обучение детей основам создания компьютерных игр на языке программирования Scratch, 5 - 6 классы

 Елисеева О.Е.

Современные дети любят играть в компьютерные игры. Запретить это не возможно, но, как показала практика, достаточно несложно увлечь учащихся процессом создания компьютерной игры и при этом получить положительные результаты. Пособие адресовано учителям информатики для проведения факультативных занятий, а также родителям, готовым познакомить своего ребенка с компьютером как с профессиональным инструментом, с помощью которого можно постичь основы разных специальностей: программист, дизайнер, иллюстратор, сценарист, звукорежиссер и др. Занимаясь разработкой компьютерных игр на основе материалов пособия, учащиеся научатся творчески и алгоритмически мыслить, создавать анимацию и компьютерные игры с помощью среды визуального программирования Scratch, сделают первые шаги в выборе современной ИТ-профессии.

Стоимость – 11.66 руб.

Ссылка на подкаталог «Асветик-айтишник».

 

Прогулки по Минску. Город, который выбирают дети

 М. П. Поздняков

В этом богато иллюстрированном издании маленькие минчане Максим и Даша приглашают читателей книги прогуляться по их родному, любимому городу Минску - столице Республики Беларусь. И не просто прогуляться, а представить себя историками, архитекторами, экскурсоводами... Вместе с героями книги, подготовленной к 950-летию Минска, вы побываете в самых важных и интересных местах города, узнаете об его истории, легендах и заглянете в будущее города, который выбирают дети.

Стоимость – 11.86 руб. 

Ссылка на подкаталог «Серия «Библиотека Асветика».  

 

Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі

Уладзімір Ягоўдзік

Кніга Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі» прысвячаецца багаццям беларускай прыроды. Навукова-папулярныя звесткі пра беларускія лясы, азёры, рэкі і крыніцы аўтар па-майстэрску спалучае з народнымі паданнямі і легендамі. Выданне стане верным сябрам таму, хто хоча пашырыць і ўзбагаціць свае веды па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю.
Адрасуецца аматарам роднай прыроды сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

Кошт 18.37 рублёў.

Ссылка на подкаталог: Научно-популярные издания.