…і захаваць псіхалагічнае здароўе падчас здачы школьных выпускных экзаменаў і ЦТ здаецца задачай невырашальнай. Пра тое, як перамагчы трывогу і актывізаваць свае дзеянні на ўступных экзаменах, расказала псіхолаг Наталля ШУЛЬГІНА.

–Наталля, трывож­насць, няўпэўненасць і страх часта суправаджаюць школьнікаў, асабліва навучэнцаў выпускных класаў, напярэдадні экзаменаў. Ці часта перажыванні, звязаныя з вучобай, пераста­юць быць нормай і патрабу­юць дапамогі спецыялістаў?

— Спачатку трэба даць азначэнне трывожнасці. Трывож­насцю звычайна называюць павышаную схільнасць адчуваць боязь і неспакой. У пэўных сітуацыях трывога бывае апраўданай і нават карыснай: яна мабілізуе чалавека, дазваляе пазбегнуць небяспекі або вырашыць праблему. Калі сутыкаемся з перажываннямі ў вызначаных сітуацыях, то гэта сітуацыйная трывожнасць. 

Што тычыцца адхіленняў ад нормы, то да спецыялістаў трэба звяртацца, калі трывога суправаджае чалавека ва ўсіх жыццёвых сітуацыях, нават аб’ектыўна станоўчых. Калі трывожнасць дэзарганізуе паводзіны і псіхіку чалавека, уплывае на яго саматычнае здароўе, зніжае эфектыўнасць і якасць жыцця, то ў такім выпадку адназначна трэба звяртацца да спецыялістаў. Гэта тычыцца як дзяцей і падлеткаў, так і дарослых.

— Прычыны псіхалагічнага напружання ў школьнікаў — якія яны?

— Да прычын, што выклікаюць псіхалагічнае напружанне, адносяцца нюансы выхавання, канфліктныя адносіны з бацькамі. Безумоўна, праблемныя ўзаемаадносіны з аднагодкамі — гэта яшчэ адзін трыгер псіхалагічнага напружання ў школе. Але не меншая роля ва ўзнікненні псіхалагічнага напружання належыць нізкаму ўзроўню самаацэнкі дзіцяці, яго паспяховасці і няўдачам у школе і індывідуальным асаблівасцям характару.

— Што павінны рабіць дарослыя, калі бачаць, што дзіця хвалюецца напярэдадні экзамену ці алімпіяды?

— Важна, каб у першую чаргу менавіта самі дарослыя ўмелі добра кіраваць сваімі эмоцыямі, заставаліся спакойнымі і маглі ўважліва выслухаць праблемы дзяцей. Бацькі павінны размаўляць з дзецьмі добразычлівым тонам, супакойваць іх.

Самае першае і важнае правіла — не прад’яўляць да падлетка завышаных і заніжаных патрабаванняў. Неабходна выразна ўсвядоміць і зразумець узровень магчымасцей свайго дзіцяці. Калі падлетак сутыкаецца з тым, што яму выказваюць завышаныя патрабаванні, у яго з’яўляецца адчуванне неадпаведнасці тым высокім запытам, што пастаянна прад’яўля­юць бацькі. Такое, дарэчы, можа адбывацца незалежна ад дасягненняў дзіцяці — ці ён выдатнік, ці двоечнік. Акрамя гэтага, трывожнасць можа ўзнікаць пры залішнім абераганні падлетка, празмерным клопаце пра яго. Дзіця павінна ведаць, што заўсёды можа разлічваць на вашу падтрымку, клопат і любоў. Але дарослыя павінны пераканацца ў тым, што яно гэта ведае.

Самае першае і важнае правіла — не прад’яўляць да падлетка завышаных і заніжаных патрабаванняў. Неабходна выразна ўсвядоміць і зразумець узровень магчымасцей свайго дзіцяці.

— Ці часта бацькі становяцца прычынай дэматывацыі для абітурыента, нагнятаючы і без таго напружаную сітуацыю?

— Безумоўна, такое здараецца. Таму рэкамендую не параўноўваць падлеткаў з іх аднакласнікамі і аднагодкамі, не навязваць ім свае чаканні адносна адзнак і поспехаў. Дарослыя ні ў якім разе не павінны выкарыстоўваць дзяцей для рэалізацыі сваіх патрэб, мар. Трэба памятаць, што дзеці — гэта асобы і не павінны паўтараць нас. Таксама важна навучыцца не крытыкаваць дзіця. Бацькам неабходна быць паслядоўнымі ў выхаванні, заставацца прыкладам для свайго дзіцяці, падтрымліваць яго. Толькі ў такім выпадку школьнік будзе адчу­ваць сябе ўпэўнена і ведаць, што ён усё робіць правільна. 

— Метад візуалізацыі прыемнай падзеі можа дапамагчы справіцца са стрэсам перад экзаменамі ці не?

— Візуалізацыя заўсёды была адным са сродкаў дасягнення спакою. Дзякуючы ёй, можна ўзнавіць ідэальную карцінку, дасягнуўшы ўнутранага спакою. Калі чалавек засяроджвае на гэтым малюнку ўсю ўвагу, у яго з’яўляецца пачуццё прымірэння і гармоніі. Дакладнае ўяўленне жаданага выніку вядзе да пазітыўнага мыслення. Аднак гэты працэс зусім не выз­валяе ад неабходнасці выкон­ваць нейкія канкрэтныя дзеянні і прыкладаць намаганні для дасягнення рэальных мэт.

Існуе некалькі простых практыкаванняў на візуалізацыю. Самае простае — сесці, скласці далоні, заплюшчыць вочы і пераканацца, што пальцы абедзвюх рук супадаюць па даўжыні, роўна датыкаюцца адзін да аднаго. Не расплюшчваючы вачэй, пастарайцеся выклікаць адчуванне цяпла ў адной з рук, а потым памяняйце адчуванне ў другой руцэ. Варта так паўтарыць тры разы. 

— Калі, выцягнуўшы білет, дзіця разумее, што нічога не ведае, і пачынае нервавацца, як яму супакоіцца, прывесці свае пачуцці ў норму?

— Па-першае, не варта забываць аб сваім дыханні, яно павінна заставацца спакойным. Па-другое, калі вы выцягнулі білет і ён здаецца зусім незнаёмым, не трэба спяшацца і гаварыць настаўнікам, членам камісіі, што не ведаеце адказу на яго. Выпускнікам рэкамендую сесці за парту, падумаць, успомніць тэму, план, які складалі. Калі ў нечым сумняваецеся, то спытайце у членаў камісіі, ці правільна зразумелі пытанне, ці правільна адказваеце. За пытанне вас ніхто лаяць не будзе. 

Нават калі экзамен вусны, рыхтуйцеся да адказу на пытанні білета як на пісьмовым экзамене. І самае важнае — не хвалюйцеся. Так, экзамен — гэта важная падзея ў жыцці навучэнцаў, але не самая лёсавызначальная. 

— У псіхалогіі многа дыхальных тэхнік і практыкаванняў, якія могуць дапамагчы стабілізаваць псіхаэмацыянальны стан. Якія з іх можна рэкамендаваць рабіць абітурыентам?

— Як вядома, павышаны прыток кіслароду дадае ба­дзёрасці, нармалізуе работу ўсяго арганізма і надае ўпэўненасці ў сваіх сілах. Таму, безумоўна, уменне правільна дыхаць у хвіліны напружання — гэта ўжо палова поспеху.

Перад тым як пачаць выконваць экзаменацыйнае заданне або выйсці адказваць (а яшчэ лепш, перад уваходам у кабінет), на працягу 30 секунд варта дыхаць наступным чынам. Трэба хутка ўдыхнуць і ў два разы павольней выдыхнуць, гэта зна­чыць, удых трэба рабіць у два разы карацейшым, чым выдых. У выпадку асабліва моцнага напружання рэкамендуецца зрабіць глыбокі ўдых і затрымаць дыханне на 15—20 секунд.

Дыханне па квадраце таксама адно з простых і распаўсю­джаных дыхальных практыкаванняў, якое дапамагае зняць трывогу і напружанне. Гэта практыкаванне складаецца з 4 пазіцый: удых (лічым 1, 2, 3, 4, 5), затрымка дыхання (лічым 1, 2, 3, 4, 5), выдых (лічым 1, 2, 3, 4, 5), затрымка дыхання (лічым 1, 2, 3, 4, 5). Пасля таго як зрабілі адзін раз практыкаванне, паўтараем увесь цыкл яшчэ 10—15 разоў.

Дарослыя ні ў якім разе не павінны выкарыстоўваць дзяцей для рэалізацыі сваіх патрэб, мар. Дзеці — гэта асобы, якія не павінны паўтараць нас.

— Якія фактары, акрамя ведаў, аказваюць уплыў на паспяховую здачу экзаменаў?

— Для паспяховай здачы экзаменаў неабходна ўлічваць два фактары: тэарэтычную і псіхалагічную падрыхтоўку навучэнцаў. Толькі ў выпадку работы па гэтых двух кірунках падлетак можа разлічваць на станоўчы вынік. З аднаго боку, важна валодаць глыбокімі і трывалымі ведамі па тым прадмеце, экзамен па якім здаецца. З другога — важна не хвалявацца і ўмець кіраваць сваімі эмоцыямі і пачуццямі. Спалучэнне гэтых фактараў можа гарантаваць атрыманне высокай адзнакі падчас здачы экзаменаў.

— Што могуць зрабіць настаўнікі, каб знізіць псіхалагічнае напружанне ў навучэнцаў перад здачай экзаменаў?

— Часта педагогі перажываюць і хвалююцца не менш, чым вучні. Таму, вядома, ім самім у першую чаргу трэба трансліраваць спакой і ўпэўненасць. Настаўнікам важна падтрымліваць самаацэнку школьнікаў, адзначаючы кожнае ўдала выкананае заданне. Педагогі павінны спакойна ставіцца да магчымых памылак сваіх вучняў. Безумоўна, вельмі важна падтрымліваць выпускнікоў пры няўдачах, выкарыстоўваць гумар ва ўзаема­дзеянні з імі. Гэта значна зніжае ўзровень трывож­насці і забяспеч­вае станоўчы эмацыянальны камфорт.

— З чаго абітурыенты павінны пачынаць самастойную падрыхтоўку да іспытаў? 

— Перш чым пачаць падрыхтоўку да экзаменаў, падрыхтуйце сваё рабочае месца. Трэба прадумаць усё да дробязей, каб займацца было зручна і нічога не адцягвала ўвагу ад заняткаў. Падручнікі, дапаможнікі, сшыткі — усё павінна быць пад рукой.

Таксама важна скласці план падрыхтоўкі да экзаменаў. У ім павінен быць вызначаны аб’ём матэрыялу для штодзённых заняткаў. Пры планаванні неабходна ўлічыць свае індывідуальныя асаблівасці, у які час вам лепш запамінаецца інфармацыя. 

Вызначыце для сябе, як у працэсе падрыхтоўкі размеркаваць вывучэнне складанага ці добра знаёмага матэрыялу. 

Таксама не трэба забываць пра адпачынак. Напрыклад, 40 мінут заняткаў павінны чаргавацца з 10-мінутным перапынкам. Падчас адпачынку пажадана глядзець у акно, любавацца прыродай.

Што тычыцца паўтарэння пройдзенага матэрыялу, то зай­майцеся па экзаменацыйных пытаннях. У канцы кожнага дня падрыхтоўкі правярайце, як вы засвоілі матэрыял.

Пры падрыхтоўцы да іспытаў карысна структураваць матэрыял пры дапамозе складання плана адказу на пытанні. Можаце маляваць схемы, параўнальныя табліцы. Гэта лепш рабіць не ў галаве, а фіксаваць на паперы. Дарэчы, калі запісваеце план адказу на пытанне, то становіцеся ў пазіцыю чалавека, які перадае свае веды іншым. А гэта зна­чыць, робіце тое ж самае, што трэба будзе рабіць на экзамене. Адпаведныя планы карысныя яшчэ і таму, што іх зручна выкарыстоўваць пры паўтарэнні матэрыялу.

І самае важнае: ніколі не трэба імкнуцца вывучыць увесь матэрыял на памяць, — яго важна зразумець. Таму канцэнтруйце ўвагу выключна на ключавых думках і паняццях.

— Калі экзамен не быў здадзены альбо быў зда­дзены не вельмі добра, як настроіць сябе на тое, што нельга здавацца?

— Навучэнцы павінны перша­пачаткова настройвацца на тое, што экзамен — гэта ўсяго толькі праверка ведаў. Таму варта паспрабаваць аднесціся да гэтага вельмі спакойна. І нават калі нешта пойдзе не так, жыццё на гэтым не скончыцца. Важна разам з бацькамі спакойна абмеркаваць магчымыя варыянты развіцця сітуацыі. Трэба паду­маць, што будзе пры выдатнай адзнацы, здавальняючай і нават у выпадку поўнага правалу. 

Калі выпускнік адчувае пачуццё бездапаможнасці, думаючы аб экзаменах, варта запісаць яго на кансультацыю да псіхолага, які дапаможа стварыць станоўчы настрой і паверыць ва ўласныя сілы.

Гутарыла Наталля САХНО.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА

 

«Народная асвета» рекомендует:

 

Семейная педагогика

Г. Ф. Вечорко

Учебное пособие содержит восемь тем по основной проблематике семейной педагогики. В форме вопросов и ответов раскрывается сущность семейной педагогики как науки, рассматриваются исторические аспекты семейного воспитания, традиционные средства и методы воспитания детей в семье.

Адресуется студентам педагогических специальностей, а также педагогам, психологам, социальным работникам, сотрудникам органов внутренних дел, чья профессиональная деятельность связана с несовершеннолетними, родителям.

2-е издание

 30.47 руб.

 

 

Семейная педагогика. Практикум

 Г. Ф. Вечорко

Пособие адресуется преподавателям и студентам, избравшим дисциплину «Семейная педагогика» в качестве специализированного образовательного модуля, психологам, социальным работникам, сотрудникам органов внутренних дел, чья профессиональная деятельность связана с несовершеннолетними, родителям. 

Издание доступно в электронном варианте в приложении "Школа в кармане".

35.78  руб.

 

Синдром профессионального выгорания и его профилактика

И. В. Ковалец, В. К. Милькаманович

В пособии раскрываются теоретические основы проблемы синдрома профессионального выгорания, исследуются причины его формирования, симптомы проявления, приводятся методики диагностики данного состояния, ключевые позиции по его профилактике и излагаются практические приемы,  помогающие специалистам противодействовать синдрому профессионального выгорания.

Рекомендуется специалистам социальной сферы, студентам, преподавателям и всем, кто интересуется данной проблемой и работает в системе «человек — человек».

27.14 руб.