Нядаўна ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Барысава можна было назіраць незвычайную карціну. Малышы, апранутыя ў кухарскія касцюмы і каўпакі, заўзята завіхаліся ля сталоў, напоўненых рознымі прадуктамі. Гэта была не тэатралізаваная пастаноўка і не тэматычны ранішнік, а першае ў іх жыцці прафесійнае спаборніцтва. Дарэчы, першае яно і для нашай краіны.

Барысаўскі дзяржаўны каледж сумесна з ДЦРД правялі першы этап міжнароднага чэмпіянату BabySkills па кампетэнцыі “Кухарская справа”. BabySkills — гэта гульнявы чэмпіянат для самых маленькіх з выкарыстаннем стандартаў WorldSkills. Калі гаварыць аб конкурсах прафесійнага майстэрства ў рамках руху WorldSkills, то варта адзначыць, што яны аб’ядноўваюць не толькі навучэнцаў, які атрымліваюць або ўжо атрымалі прафесію. Сёння навучэнцы каледжаў і студэнты ўдзельнічаюць у WorldSkills, школьнікі спрабуюць свае сілы ў JuniorSkills, а малышы — у BabySkills. У Расіі дашкольнікі сталі часткай гэтага руху ўжо некалькі гадоў назад. У нашай краіне спаборніцтвы BabySkills прайшлі ўпершыню.
Галоўная мэта BabySkills — знаёмства дзяцей з прафесіямі ў гульнявой форме. У кожнага дзіцяці ёсць магчымасць паспрабаваць свае сілы ў розных кампетэнцыях, а затым стаць усвядомленымі ўдзельнікамі чэмпіянату WorldSkills і працягнуць прафесійнае самавызначэнне і ўдасканаленне сваіх здольнасцей.
Барысаўскі дзяржаўны каледж супрацоўнічае з Дзяржаўнай аўтаномнай прафесійнай установай адукацыі “Гарадзецкі губернскі каледж” Ніжагародскай вобласці. У гэтым каледжы ўжо ёсць значны вопыт работы з дашкольнікамі. Гарадзецкі каледж праводзіць спаборніцтвы для самых маленькіх па 17 кампетэнцыях. Сярод іх “Рэстаранны сэрвіс”, “Фларыстыка”, “Графічны дызайн”, “Роспіс па дрэве”, “Будаўніцтва” і інш. У Барысаўскім каледжы зацікавіліся гэтым вопытам і вырашылі далучыцца да ініцыятывы.
З месцам правядзення вызначыліся адразу: з ДЦРД Барысава каледж мае самыя цесныя сувязі. Навучэнцы каледжа праходзяць тут практыку (ва ўстанове рыхтуюць выхавальнікаў дашкольнага навучання), многія выпускнікі каледжа працуюць у цэнтры.
Да падрыхтоўкі да мерапрыемства далучыліся супрацоўнікі і навучэнцы каледжа, работнікі ДЦРД, а таксама бацькі маленькіх удзельнікаў. Разам яны стварылі для хлопчыкаў і дзяўчынак не проста конкурс, а цэлае свята з забаўляльнай праграмай.
Удзельнікамі спаборніцтва сталі выхаванцы старшай дашкольнай групы — 8 дзяўчынак і хлопчыкаў ва ўзросце 5—6 гадоў. Канкурсантам прапаноўвалася з загадзя падрыхтаваных інгрэдыентаў згатаваць салат. У якасці асноўных інгрэдыентаў былі прапанаваны яблык, груша і банан, а астатнія складнікі маленькія кухары выбіралі самі, змешвалі, запраўлялі і сервіравалі сваю страву. Таксама дашкаляты прыдумвалі назвы сваім работам. Так, на суд журы былі прадстаўлены “Калейдаскоп”, “Ананасавы кошык”, “Цяпа-ляпа”, “Падарунак тату” і інш. Падрыхтаваць і прыбраць рабочае месца таксама было часткай конкурснага задання.

Па рашэнні экспертаў пераможцамі першага чэмпіянату сталі Дарына Клімковіч, Ганна Злотнік, Канстанцін Касцюковіч. Пераможцы будуць удзельнічаць у наступным этапе завочна. У найбліжэйшы час яны выканаюць конкурснае заданне перад камерай, а відэазапіс будзе адпраўлены для далейшага ўдзелу ў конкурсе ў Гарадзецкі каледж.
— Гэта пакуль яшчэ толькі першая спроба, аднак яна аказалася ўдалай і ў нас ужо ёсць жаданне зрабіць конкурс больш маштабным. Наступны раз паспрабуем сабраць на BabySkills прадстаўнікоў усіх устаноў дашкольнай адукацыі Барысава, — расказвае Леаніда Яўгенаўна Мудрая, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Барысаўскага дзяржаўнага каледжа. — Для маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак гэта магчымасць першага пагружэння ў прафесію, а для нашага каледжа — магчымасць ранняй прафарыентацыі і знаёмства дзяцей з нашай установай. Сёння яны ўдзельнічаюць у конкурсе, а заўтра ўсвядомлена прыйдуць да нас вучыцца.
Дар’я РЭВА.
Па матэрыялах https://nastgaz.by/.
«Народная асвета» рекомендует:
Мышематики
И. А. Токарева
Попробуйте вместе с инспектором Крысом расследовать преступления, совершённые в городке мышематиков. Куда пропал жених-мышематик? Кто обокрал продуктовый магазин? Что скрывается в древних норках и где хранится клад? Куда пропал маленький мышематик?
Вам надо раскрыть все преступления в городке! А для этого придётся разобраться в ребусах, лабиринтах, шифровках, задачах…
15.44 руб.
Развивающее дифференцированное интернет-обучение детей дошкольного возраста
М.С. Долинский
Книга посвящена вопросам интернет-обучения детей дошкольного возраста на основе дистанционной системы обучения DL.GSU.BY. Курс "Учимся думать" впервые апробирован в 2008/2009 учебном году. В настоящее время его преподавание осуществляется в г. Гомеле.
14.23 руб.
Спортивный городок
И. А. Токарева
В этом необычном городе живут те, кто любит спорт, ведет здоровый образ жизни, а поэтому весел и бодр. Эти жизнерадостные человечки-спортики научат вас активному образу жизни, правильному питанию, веселым играм. Они помогут играть в команде, соблюдать правила, не лениться, не унывать, побороть вредные привычки. Вот некоторым они точно помогли! Кому? Конечно, главным героям книги – Ленивке, Нытику, Болячке, Гаджетику и Обжорке! (Догадались, почему у них такие имена?) Как это случилось? Читайте и узнаете!
Стоимость – 14.39 руб.
Детям о финансах, или Приключения Тима, Банкира и Грабителя
И. А. Токарева
В книге, которую читает Тим, разворачивается настоящий боевик: Грабитель в чёрной маске, угрожая пистолетом, собирается ограбить банк в маленьком городке. Вдруг появляется Банкир и…
Мальчик захлопывает книгу, и её главные герои не успевают вернуться на странички боевика, а падают прямо на стол…
Прочитав книгу о Тиме, Банкире и Грабителе, вы сможете в увлекательной, порой захватывающей форме познакомиться с банковской системой 21-го века: банкоматами, карточками, кредитами и т. д.
6.48 руб.
Родник, или Чудесные превращения Тима на ферме
И. А. Токарева
Продолжение волшебных превращений Тима.
18.43 руб.
Умные контейнеры, или Тим против монстра Сорму
И. А. Токарева
Читая эту книгу, ты попадаешь в настоящий фильм ужасов. Землю пытается захватить монстр Сорму (Мусор). Он распространяется по Земле, загрязняет почву, воздух, воду. Сорму — мутант, который состоит из несоединяемых предметов и материалов. Его можно победить, если разделить мусор на составляющие части. Тим и его друзья узнают эту тайну и спасают город от Сорму. Им помогают умные контейнеры — «Стекло», «Бумага», «Пластик».
Прочитав эту книгу, ты научишься беречь окружающую среду, разделять мусорные отходы и станешь настоящим экологом.
Адресуется детям младшего и среднего школьного возраста.
7.80 руб.
Сказки Мудрого Филина
Э. В. Вашкевич
В новой книжке известной писательницы — поучительные сказки о животных. Каждая сказка основана на пословице, которую дети научатся понимать и смогут легче запомнить.
Адресуется детям дошкольного и младшего школьного возраста.
6.83 руб.
Все краски Белого Света
Т. И. Домарёнок
В книге сказок автор Татьяна Домарёнок дарит юным читателям удовольствие от общения с чудесами природы родного края. Дети узнают о том, какая необыкновенная красота живёт в самом обыкновенном цветочке, дождевой капельке, небесном облаке, лучиках солнечного света, и научатся видеть эту красоту.
Книга адресуется детям младшего и среднего школьного возраста, любящим рисовать и мечтающим стать художниками.
10.47 руб.
Приключения Книжек
И. А. Токарева
Книга Ирины Токаревой продолжает серию «Шкаф» для самых маленьких читателей — от 2 до 6 лет.
4.90 руб.