Вяровачны парк «Лясныя забавы» існуе ў цэнтральнай сядзібе Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў в. Дамжэрыцы ўжо не першы год і карыстаецца папулярнасцю ў многіх аматараў актыўнага адпачынку. Да нядаўняга часу гэта была забаўка, даступная толькі для дарослых і дзяцей, старэйшых за 11 гадоў. Але нядаўна ў трэніровачным комплексе пабудавалі новы маршрут для дзяцей больш малодшага ўзросту — ад 5 да 10 гадоў, паведамляе сайт Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Узроставыя абмежаванні ўмоўныя — галоўнае, каб дзіця быў ростам не менш як 110 см, інакш ён проста не зможа сам праходзіць маршрут і перасоўваць страховачны карабін. Таксама маецца абмежаванне па вазе — не больш 80 кг.

Перад пачаткам праходжання дзіцячага маршруту інструктар выдае шлем і дапамагае замацаваць падвойную страховачную абвязку, праводзіць падрабязны інструктаж і папярэднюю трэніроўку на зямлі. Бесперапынная сістэма страхоўкі абсалютна надзейная і бяспечная. Дасведчаны інструктар суправаджае дзіцяці на ўсім працягу маршруту, падтрымліваючы і дапамагаючы праходзіць дыстанцыю.

Комплекс уяўляе сабой спалучэнне вераўчаных дарожак, платформаў і рознага роду перашкод, размешчаных на вышыні ад 1 да 2 метраў над зямлёй і звязаных у адзіны лагічны ланцуг, а таксама спуск-троляў. Агульная працягласць маршруту-77 м. Гэты адзіны, так званы лёгкі, узровень складаецца з 11 этапаў: «Жэрдкі», «Змяя», «Нізкія завесы», «Троляў з вяроўкамі», «Скаладром», «Алоўкі», «Каталка на роліках», «Трыкутнікі»,  «Бочка»,  «Рознавысокія прыступкі» і  «Спуск-троляў».

Фота: berezinsky.by

Источник: «Звязда»

«Народная асвета» рекомендует:

 

Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі

 І. У. Ягоўдзік

Кніга Уладзіміра Ягоўдзіка «Вочы Зямлі. Вандроўкі па роднай Беларусі» прысвячаецца багаццям беларускай прыроды. Навукова-папулярныя звесткі пра беларускія лясы, азёры, рэкі і крыніцы аўтар па-майстэрску спалучае з народнымі паданнямі і легендамі. Выданне стане верным сябрам таму, хто хоча пашырыць і ўзбагаціць свае веды па геаграфіі, біялогіі і гісторыі роднага краю.

Адрасуецца аматарам роднай прыроды сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

Стоимость – 18.37 руб.

 

Прогулки по Минску. Город, который выбирают дети

 М. П. Поздняков

В этом богато иллюстрированном издании маленькие минчане Максим и Даша приглашают читателей книги прогуляться по их родному, любимому городу Минску - столице Республики Беларусь. И не просто прогуляться, а представить себя историками, архитекторами, экскурсоводами... Вместе с героями книги, подготовленной к 950-летию Минска, вы побываете в самых важных и интересных местах города, узнаете об его истории, легендах и заглянете в будущее города, который выбирают дети.

Стоимость – 11.86 руб. 

 

Часы, или Тим в Мирском замке

 И. А. Токарева 

Эта книга о путешествии Тима и его друзей во времени. Вместе с героями вы отправитесь в Мирский замок, окажетесь в далёком прошлом и увидите, как строился замок, как жили его обитатели в разные века. Вы станете участниками опасных приключений в годы войн и нападений на замок, а также проверите, есть ли в замке призраки, о которых узнаете из легенд. 

Стоимость – 13.65 руб. 

 

«Чароўныя майстэрні, або Прыгоды Ціма ў Дудутках»

Хто не марыць апынуцца ў казачным горадзе, дзе пражываюць дзіўныя майстры, якія любяць і ведаюць рамёствы?! Хочаш стаць дарослым, самастойным і патрэбным — стань майстрам, палюбі сваю справу, даведайся ўсё пра яе.

Разам з хлопчыкам Цімам і яго сябрамі ты пабываеш у Дудутках і станеш майстрам на адзін дзень. Можаш паспрабаваць быць кавалём, ганчаром ці пекарам, а можаш — конюхам ці майстрам па саломапляценні.

Гэта кніга адрасуецца чытачам малодшага и сярэдняга школьнага ўзросту.

Стоимость – 15.75 руб.