Ён пройдзе ў анлайн-фармаце на пляцоўцы Skype. Мерапрыемства арганізуецца з мэтай знаёмства старшакласнікаў з навучаннем, структурай ВНУ і сістэмай студэнцкага самакіравання.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў і ўсе ахвотныя стаць студэнтам вядучай ВНУ краіны.

Праграма фестывалю прадугледжвае прэзентацыю навучальнай, навуковай, культурнай, грамадскай і міжнароднай дзейнасці ўніверсітэта. У якасці спікераў выступяць першакурснікі розных факультэтаў і прадстаўнікі прыёмнай камісіі. Абітурыенты змогуць задаць пытанні, якія іх цікавяць. Таксама для хлопцаў і дзяўчат арганізуюць квіз, які праверыць, наколькі добра абітурыенты запомнілі цікавыя факты аб БДУ.

Каб стаць удзельнікам мерапрыемства, неабходна да 29 красавіка ўключна зарэгістравацца па спасылцы.

Пасля рэгістрацыі на адрас электроннай пошты ўдзельніка вышлюць спасылку трансляцыі.

Арганізатарамі анлайн-форуму выступаюць Цэнтр прафарыентацыі, студэнцкага адміністравання і працаўладкавання БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Па матэрыялах https://zviazda.by/.

 

«Народная асвета» рекомендует учебные пособия для высшей школы – ссылка.