Кожны з бацькоў сутыкаецца з праблемай дзіцячых канфліктаў. Кожная мама і кожны тата шукаюць сваю ўласную стратэгію паводзін у выпадку сварак паміж дзецьмі.
Хтосьці вымушаны жыць у рэжыме “і вечны бой, спакой нам толькі сніцца” (гэта часцей за ўсё адносіцца да бацькоў, якія маюць дваіх ці больш дзяцей), а для кагосьці такія сітуацыі — рэдкае, але вельмі непрыемнае здарэнне. Так ці інакш шукаць спосабы вырашэння дзіцячых канфліктаў прыходзіцца ўсім. Але, перш чым вырашаць дзіцячыя канфлікты, даросламу, які бачыць сітуацыю сваркі паміж дзецьмі, варта не дапусціць псіхалагічнага і фізічнага гвалту і прытрымлівацца наступных правіл.
Правіла 1. Не заўсёды варта ўмешвацца ў сваркі паміж дзецьмі. Не перашкаджайце дзецям атрымліваць жыццёва важны вопыт. Аднак бываюць сітуацыі, калі неўмяшанне дарослага можа прывесці да сур’ёзных праблем для фізічнага або эмацыянальнага дабрабыту дзяцей. Так, калі адно з дзяцей значна меншае або слабейшае за другога ўдзельніка канфлікту і пры гэтым яны вельмі блізкія да высвятлення адносін кулакамі, то трэба спыніць іх і пастарацца перавесці сварку зноў у “слоўнае” рэчышча. Тое ж адносіцца да сітуацыі ўзаемадзеяння дваіх дзяцей, адно з якіх традыцыйна аказваецца пераможаным у спрэчцы і вымушана ўвесь час саступаць. У гэтым выпадку, калі вы не ўмяшаецеся на працягу спрэчкі, то ў аднаго з дзяцей можа развіцца нясмеласць і няўпэўненасць у сваіх сілах і нават у сваіх правах.
Правіла 2. Умешваючыся ў дзіцячы канфлікт, ніколі не займайце адразу пазіцыю аднаго з дзяцей, нават калі вам здаецца відавочным, хто тут мае рацыю, а хто вінаваты. Для дзіцяці, якое паводзіць сябе няправільна, гэта зусім не проста. І ваш хуткі суд ён успрыме як несправядлівасць, а значыць, не стане працягваць зносіны, у якіх вы выступаеце арбітрам. Паспрабуйце аб’ектыўна разабрацца ў прычынах канфлікту і яго развіцці, тым больш што звычайна дарослыя бачаць толькі частку айсберга, а гэтая надводная частка не заўсёды дазваляе меркаваць аб сапраўдных праблемах дзяцей.
Правіла 3. Разбіраючы канкрэтную сітуацыю сваркі, не імкніцеся выступаць вярхоўным суддзёй, вызначаючы, хто мае рацыю, а хто вінаваты, і выбіраючы меру прымальнага пакарання. Лепш не рабіць з асабістых канфліктаў аналаг юрыдычнага разбору. Паспрабуйце прывучыць дзяцей да думкі, што, хто б ні пачаў сварку, адказнасць за далейшае развіццё падзей нясуць заўсёды двое. Таму, умешваючыся ў адносіны дзяцей, старайцеся паказаць ім, як можна знайсці спосаб выхаду з цяжкай сітуацыі, які задаволіў бы іх абаіх. Рабіце акцэнт не на “хто вінаваты?”, а на “што рабіць?”. Накіраваць у гэтае рэчышча ўвагу дзяцей часта дапамагае пачуццё гумару. Калі вы пажартуеце і пакажаце сітуацыю ў пацешным святле, то адразу заўважыце, як разам са смехам у дзяцей паступова мяняецца іх эмацыянальны стан.
Правіла 4. Дапамагаючы дзецям выйсці з канфлікту і вызваліцца ад крыўды і злосці, сачыце за тым, каб яны не пераходзілі на асабістасці. Расказваючы аб тым, што іх засмуціла ці абурыла, яны павінны апісваць менавіта дзеянні і словы партнёра, а не яго фізічныя або асобасныя недахопы. Гэта значыць дапушчальна, калі дзіця скардзіцца на тое, што іншы наступіў яму на нагу ці груба адказаў, але недапушчальныя выразы тыпу “ды ён мядзведзь касалапы!” ці “ён заўсёды такі нервовы і грубіян!”.
Правіла 5. Калі вы стараецеся дапамагчы ўрэгуляваць канфлікт паміж сваімі ўласнымі дзецьмі, то зрабіце так, каб у іх не ўзнікла адчування, што аднаго з іх вы любіце больш. Не забудзьцеся ўголас растлумачыць сваім дзецям, што вы вельмі любіце іх абаіх, што б яны ні зрабілі, і таму іх сваркі вельмі вас засмучаюць. Нават калі вы лічыце патрэбным пакараць (прымальным спосабам) аднаго з дзяцей, усё роўна нагадайце яму, што вам гэта непрыемна, што вы яго вельмі любіце і спадзеяцеся, што яно зразумее карысць пакарання і выправіцца.
Бацькі! Памятайце, што ваша ўвага, любоў і ласка могуць зрабіць для дзіцяці больш, чым самы дарагі падарунак. Раны прыніжэння і здзекі не гояцца гадамі, рубцы абыякавасці і ігнаравання застаюцца на ўсё жыццё.
Наталля ЛЕБЕДЗЕВА,
педагог-псіхолаг ясляў-сада № 6 Слоніма, Настаўніцкая газета
«Народная асвета» рекомендует:
Г. Ф. Вечорко «Семейная педагогика»Учебное пособие содержит восемь тем по основной проблематике семейной педагогики. В форме вопросов и ответов раскрывается сущность семейной педагогики как науки, рассматриваются исторические аспекты семейного воспитания, традиционные средства и методы воспитания детей в семье.
Адресуется студентам педагогических специальностей, а также педагогам, психологам, социальным работникам, сотрудникам органов внутренних дел, чья профессиональная деятельность связана с несовершеннолетними, родителям.
2-е издание
Стоимость – 30.47 руб.
Г. Ф. Вечорко «Семейная педагогика. Практикум»
Пособие адресуется преподавателям и студентам, избравшим дисциплину «Семейная педагогика» в качестве специализированного образовательного модуля, психологам, социальным работникам, сотрудникам органов внутренних дел, чья профессиональная деятельность связана с несовершеннолетними, родителям.
Издание доступно в электронном варианте в приложении "Школа в кармане".
Стоимость – 46.51 руб.