С 16 по 21 мая в Беларуси проходит республиканская акция «Твое профессиональное образование», приуроченная к вступительной кампании, сообщили корреспонденту агентства «Минск-Новости» в Министерстве образования.
За 6 дней организаторы расскажут о профессиональном образовании, о том, как может выглядеть любимое рабочее место, виртуально проведут по аудиториям колледжей и лицеев, приоткроют секрет, как строятся образовательный процесс и внеучебная жизнь студентов, как организована инклюзивная образовательная и рабочая среда.
С подробной программой мероприятия можно ознакомиться на сайтах УО «Республиканский институт профессионального образования» ripo.by, комитета по образованию Мингорисполкома minsk.edu.by и в социальных сетях: https://www.facebook.com/RIPOofficial/, https://www.instagram.com/ripo.by/ и https://t.me/uoripo.
ОЛЬГА ПРИЩЕПЧИК
Источник: Минск-Новости
Прафесію — кожнаму
У гэтай навучальнай установе прынцыпы інклюзіі даўно рэалізуюцца не на словах, а на справе: пуцёўку ў прафесійнае жыццё даюць і маладым людзям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
— Наш Цэнтр прафесійнай рэабілітацыі і сацыяльнай адаптацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця створаны больш як дваццаць гадоў назад і накіраваны на тое, каб змяніць стаўленне грамадства да дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Моладзь з інваліднасцю не павінна быць адна са сваёй бядой. Доўгія гады мы працавалі над тым, каб юнакі і дзяўчаты з асаблівасцямі былі роўнымі сярод роўных, каб у іх былі прафесійныя перспектывы, каб яны маглі знайсці сваё месца ў жыцці. Сёння з гордасцю магу сказаць, што задуманае атрымалася, — адзначыў Алег Бахановіч.
За 25 гадоў цэнтр скончылі звыш 2000 асаблівых дзяцей. Яны паспяхова працуюць у будаўнічых арганізацыях горада, зелянгасах, жылкамгасах, на сельскагаспадарчых прадпрыемствах.
Новыя магчымасці ў атрыманні прафесіі для маладых людзей з інваліднасцю адкрыла ўкараненне дыстанцыйных адукацыйных тэхналогій у каледжы. Спецыяльнасць “Эксплуатацыя электронна-вылічальных машын” дала шырокія перспектывы для паўнапраўнага ўдзелу ў жыцці грамадства асобам, якія маюць парушэнні апорна-рухальнага апарату. Сярод найбольш яркіх выпускнікоў па гэтай прафесіі — малады праграміст Дзмітрый Войтаў.
Юнак не так даўно атрымаў прафесійна-тэхнічную адукацыю, цяпер праходзіць навучанне на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай. На чэмпіянаце “WorldSkills. Інклюзія” Дзмітрый заваяваў пераможны дыплом у кампетэнцыі “Графічны дызайн”.
— Я атрымліваю запатрабаваную ў грамадстве прафесію і ведаю, што, нягледзячы на асаблівасці здароўя, заўсёды змагу знайсці работу. Вельмі ўдзячны сваім выкладчыкам. Улічваючы дыстанцыйны фармат навучання, часам узнікалі некаторыя цяжкасці, але педагогі хутка дапамагалі з усім справіцца. За час навучання зразумеў, што праграмаванне — гэта менавіта тая справа, якой мне хочацца займацца. У найбліжэйшых планах — здаць экзамены і адправіцца на пераддыпломную практыку. На прадпрыемстве мяне ўжо чакаюць. Спадзяюся, што пасля атрымання дыплома застануся там працаваць, — падзяліўся Дзмітрый Войтаў.
Ганна СІНЬКЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: малады праграміст Дзмітрый Войтаў.
Крыніца: «Настаўніцкая газета»
Адказны выбар. Сістэма прафадукацыі
Сістэма прафесійнай адукацыі цэнтральнага рэгіёна: што сабой уяўляе, як трансфармуецца і якія змяненні яе чакаюць. Аб гэтым пагутарылі з начальнікам галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалаем Башко.
— Адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэалізуюцца ў 37 установах адукацыі вобласці. У іх лік уваходзяць 12 прафесійных ліцэяў і 12 каледжаў, якія падпарадкоўваюцца галоўнаму ўпраўленню па адукацыі Мінаблвыканкама, — расказвае Мікалай Мікалаевіч Башко. — У 24 установах навучэнцы на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі асвойваюць 33 спецыяльнасці і 77 кваліфікацый. А на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі — 38 спецыяльнасцей. Штогод каля трох тысяч маладых людзей атрымліваюць рабочую прафесію і прыкладна паўтары тысячы чалавек становяцца спецыялістамі ў той ці іншай справе. Шматфункцыянальнасць і шматпрофільнасць — характэрныя рысы прафесійнай адукацыі. Больш за 82 працэнты выпускнікоў асвойваюць дзве прафесіі і больш. Падрыхтоўка навучэнцаў носіць практыка-арыентаваны характар, вытворчая практыка пераважна праходзіць ва ўмовах рэальнай вытворчасці і павялічана з шасцісот гадзін да тысячы.
Рэалізуецца пілотны прафарыентацыйны праект “Навучэнец на тыдзень” або “Навучэнец на дзень”. У ім ужо прынялі ўдзел больш за тысячу юнакоў і дзяўчат.
— Якую ролю ў атрыманні практычных навыкаў адыгрываюць абласныя рэсурсныя цэнтры вытворчага навучання?
— Навучэнцы ліцэяў і каледжаў праходзяць практыку, выконваюць лабараторныя і практычныя работы ў сямі рэсурсных цэнтрах рэгіёна, якія аснашчаны высокатэхналагічным абсталяваннем, сучаснымі тэхналогіямі і найноўшымі сродкамі навучання. Рэалізуючы прынцып апераджальнай падрыхтоўкі, тут таксама павышаюць кваліфікацыю рабочыя, спецыялісты і педагогі вобласці. Летась у рэсурсных цэнтрах прайшлі навучанне больш за дзве тысячы навучэнцаў і 39 педагогаў.
Напрыклад, у рэсурсным цэнтры грамадскага харчавання ў Слуцкім дзяржаўным каледжы праводзяцца практычныя заняткі для кухараў з выкарыстаннем самага сучаснага тэхналагічнага абсталявання. У Смілавіцкім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі навучэнцы выпрацоўваюць навыкі кіравання самаходнай машынай, вывучаюць прынцыпы і рэжымы работы вузлоў і агрэгатаў у лабараторыі, абсталяванай трэнажорамі з сістэмай дынамічнай рухомасці, 3D-візуалізацыяй, якія імітуюць працэсы рэальнай вытворчасці. У Барысаўскім дзяржаўным каледжы ўстаноўлена сучаснае абсталяванне з электронным кіраваннем для пашыву вырабаў з эластычнай і трыкатажнай тканіны. У Маладзечанскім дзяржаўным каледжы створаны ўсе ўмовы для вывучэння вытворчасці будаўніча-мантажных і рамонтных, аддзелачных і будаўнічых работ, санітарна-тэхнічнага абсталявання будынкаў і збудаванняў.
— Што змянілася ў сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў ва ўстановах ПТА і ССА за апошнія гады?
— У эпоху лічбы патрабуецца ўкараненне ў адукацыйны працэс рэсурсаў, створаных з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. Ва ўстановах адукацыі распрацоўваюцца і актуалізуюцца электронныя вучэбна-метадычныя комплексы, якія змяшчаюць у сабе вучэбныя і кантрольныя заданні, наглядныя матэрыялы і адпавядаюць патрабаванням новых адукацыйных стандартаў. Актыўна выкарыстоўваюцца адукацыйныя рэсурсы з тэхналогіяй дапоўненай рэальнасці, электронныя вучэбныя дапаможнікі, асабістыя сайты і блогі выкладчыкаў, віртуальныя інфармацыйна-метадычныя кабінеты. У рэспубліканскім аглядзе “Інфармацыйныя тэхналогіі ў прафесійнай адукацыі” творчы калектыў Салігорскага дзяржаўнага каледжа быў адзначаны дыпломам I ступені за работу “Электронная граматыка ў гульнях”. Дыплом III ступені атрымала Марына Мяцельская, выкладчык Слуцкага дзяржаўнага каледжа за работу “Электронны курс “Чарчэнне”.
— Мікалай Мікалаевіч, наколькі гнутка сістэма прафесійнай адукацыі рэагуе на сучасныя запыты часу?
— Установы прафесійнай адукацыі цесна ўзаемадзейнічаюць з арганізацыямі — заказчыкамі кадраў. Паміж імі заключаны доўгатэрміновыя дагаворы, афармляюцца заяўкі на падрыхтоўку спецыялістаў і рабочых. Існуе прававы механізм, які рэгулюе патрэбнасці арганізацый — заказчыкаў кадраў і аб’ём падрыхтоўкі спецыялістаў на розных узроўнях прафесійнай адукацыі. Заказчык кадраў можа вызначаць неабходную колькасць выпускнікоў, узровень іх кваліфікацыі, уносіць прапановы па абнаўленні адукацыйных стандартаў. Вучэбныя планы і праграмы, як і структура падрыхтоўкі, карэкціруюцца штогод. Усе прафесіі і спецыяльнасці, якія мы прапануем, адпавядаюць найноўшым тэндэнцыям.
— Якія новыя спецыяльнасці адкрываюцца ў каледжах і ліцэях?
— Мы жывём у грамадстве, у якім прафесійныя кампетэнцыі становяцца капіталам і галоўным рэсурсам эканомікі. Прадпрыемствы зацікаўлены ў прафесіяналах, здольных забяспечыць эфектыўнасць высокатэхналагічнай вытворчасці. Штогод пераглядаецца пералік прафесій, адкрываюцца новыя кваліфікацыі, закрываюцца незапатрабаваныя. У Мар’інагорскім каледжы арганізавана падрыхтоўка тэхнікаў-механікаў па спецыяльнасці “Рамонтна-абслуговая вытворчасць у сельскай гаспадарцы”. З’яўленне новых тэхналогій і матэрыялаў у будаўніцтве патрабуе новых спецыялістаў. Так, у Маладзечанскім дзяржаўным каледжы ў мінулым годзе ўпершыню сталі рыхтаваць мантажнікаў каркасна-абшыўных канструкцый сухога будаўніцтва. У Барысаўскім дзяржаўным каледжы летась арганізавалі падрыхтоўку мастакоў-мадэльераў.
— У чэрвені стартуе ўступная кампанія ва ўстановы ПТА, а ў ліпені — ва ўстановы ССА. Колькі чалавек плануе прыняць на навучанне Міншчына сёлета? Што карысна ведаць абітурыентам?
— У планах набраць на ўзровень прафесійна-тэхнічнай адукацыі 3054 навучэнцы. Больш за ўсё месцаў прадугледжана для выпускнікоў 9-х класаў — 2561. На ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі збіраюцца прыняць 2416 навучэнцаў. З іх 2161 чалавек будзе вучыцца на дзённай форме навучання і 255 — на завочнай. Дадаткова на платнай аснове змогуць атрымаць спецыяльнасць 508 юнакоў і дзяўчат.
Пры паступленні ў каледжы залічэнне будзе ажыццяўляцца па конкурсе сярэдняга бала атэстата. Новая ўступная кампанія прадугледжвае пашырэнне сферы мэтавай падрыхтоўкі. Арганізацыі ў буйных населеных пунктах таксама змогуць адбіраць патэнцыяльных абітурыентаў для атрымання адукацыі на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.
— Што сёння дапамагае школьнікам вызначыцца з выбарам прафесіі?
У вобласці ідзе работа па 26 рэспубліканскіх эксперыментальных і інавацыйных праектах.
— Каб зацікавіць абітурыентаў працоўнымі прафесіямі, у рэгіёне праводзяцца круглыя сталы з навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прадстаўнікамі базавых арганізацый і прадпрыемстваў, перадавікамі і ветэранамі працы, выпускнікамі ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якія дасягнулі высокіх вынікаў. Вучні 8—9 класаў знаёмяцца з сучаснай тэхнікай і новымі тэхналогіямі падчас экскурсій на прадпрыемствы. Практыкуюцца такія формы прафарыентацыйнай работы, як квест-гульні, выставы, кірмашы прафесій, воркшопы, прафесійныя пробы.
Зараз рэалізуецца пілотны прафарыентацыйны праект “Навучэнец на тыдзень” або “Навучэнец на дзень”. У ім ужо прынялі ўдзел больш за тысячу юнакоў і дзяўчат. Школьнікі адпраўляюцца ў каледжы, прысутнічаюць на тэарэтычных занятках, атрымліваюць першасныя навыкі на практычных занятках, знаёмяцца з умовамі пражывання ў інтэрнаце, гутараць з педагогамі і навучэнцамі.
— Мікалай Мікалаевіч, завяршаючы нашу размову, хацелася б даведацца, што вы параіце тым, хто сёння вызначаецца, дзе працягваць навучанне?
У новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі рэсурсныя цэнтры вытворчага навучання будуць называцца цэнтрамі кампетэнцый. Але іх работа і далей будзе нацэлена на пошук новых ведаў, падрыхтоўку канкурэнтаздольных спецыялістаў.
— Вядома, паступаць ва ўніверсітэт або атрымліваць прафесійную адукацыю — кожны вырашае сам. Плюсамі прафесійнай адукацыі з’яўляюцца адносна кароткі тэрмін навучання і даволі прымальныя ўмовы паступлення на бюджэт. На рынку працы сёння адчуваецца недахоп рабочых рук. Асаблівы попыт на работнікаў у апрацоўчай прамысловасці, будаўніцтве, сельскай і лясной гаспадарках, гандлі, у сферах аўтарамонту, транспарту і сувязі. Сярод самых запатрабаваных спецыялістаў — трактарысты-машыністы сельскагаспадарчай вытворчасці, муляры, тынкоўшчыкі, кухары, швачкі, цесляры, маляры, электраманцёры. Карыстаюцца попытам і фельчары ветэрынарнай медыцыны, заатэхнікі, аграномы. Са з’яўленнем вялікай колькасці гандлёва-забаўляльных цэнтраў вырас попыт на прадаўцоў і касіраў. Ну і па-ранейшаму патрэбны педагогі, выхавальнікі дашкольнай адукацыі.
Асвоіўшы прафесію сёння, моладзь гарантавана атрымае работу заўтра. Развіваючыся ў прафесіі, можна стаць паспяховым чалавекам і жыць у дастатку. Атрымаўшы практыка-арыентаваныя веды і спецыяльнасць у каледжы, можна таксама працягнуць навучанне ва ўстанове вышэйшай адукацыі па скарочанай праграме. На завочным аддзяленні многія сумяшчаюць вучобу з работай.
Марына КУНЯЎСКАЯ.