Фото из архива
 
В Оршанском районе 17—18 мая пройдет 2-й областной форум учащихся агроклассов, сообщили корреспонденту БЕЛТА в главном управлении по образованию Витебского облисполкома.
Всего около 400 учащихся аграрных классов, 200 из которых обучаются в Орше, примут участие в масштабном мероприятии. Ребята пообщаются с руководителями передовых сельскохозяйственных предприятий Оршанского района на диалоговой площадке, а после в течение двух дней, разделившись на группы, смогут посетить объекты агропромышленного комплекса (АПК), включая Ореховский льнозавод. Также они побывают на выставках учреждений образований сельскохозяйственного профиля. В Ледовой арене школьники представят самопрезентации своих аграрных классов, где покажут свои наработки, проекты. И на самом спортивном комплексе пройдет ознакомительная экскурсия, чтобы ребята знали, как местные труженики АПК, проживающие в райцентре, проводят досуг с пользой для здоровья.

Для ребят проведут агроквест, где каждая команда получит за задания баллы, и лучшей в этом испытании достанется приз. Вечером 17 мая школьники смогут отдохнуть на яркой дискотеке в Ледовой арене, посетить здесь же кафе.

Насыщенной будет и программа следующего дня. Учащихся ждет общение с аграриями района, награждение лучших школьников за участие в олимпиадах различного уровня, а также концерт закрытия фестиваля.

В школах области функционируют 144 агрокласса, и многие из ребят не всегда понимают, что представляет собой АПК Витебщины. Как отметили в главном управлении по образованию, в прошлом году такой же форум проходил в Витебской государственной академии ветеринарной медицины, и в нем участвовало вдвое меньше учащихся. В этом году программу расширили. Организаторы видят целью такого мероприятия не только профориентацию учащихся, но и знакомство непосредственно с потенциальными работодателями — руководителями высокотехнологичных сельхозпредприятий, условиями труда и жизни на селе.

В следующем году школьников познакомят с сельскохозяйственной сферой Полоцкого района, где планируют провести третий областной слет учащихся агроклассов.

Источник: БЕЛТА

 

Энергія палёў. Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія

Пра новыя падыходы ў падрыхтоўцы кадраў для сельскай гаспадаркі гаворым з рэктарам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Віталем Веліканавым.

Павысіць прывабнасць 

— Віталь Віктаравіч, ваша ўстанова па праве лічыцца ўвасабленнем “Універсітэта 4.0”. Так?

— Без перабольшання скажу, што сёння наша акадэмія з’яўляецца вядучай у сістэме нацыянальнай аграрнай адукацыі. Гэта пацвярджаецца высокім інтэлектуальным патэнцыялам прафесарска-выкладчыцкага складу і сучасным узроўнем матэрыяльна-тэхнічнай базы для выканання адукацыйных і навукова-даследчых задач любой ступені складанасці. На працягу многіх гадоў у нашай установе фарміраваліся навукова-педагагічныя школы, якія ўносяць істотны ўклад у развіццё аграрнай навукі краіны. Мы працуем над узмацненнем практыкаарыентаванай падрыхтоўкі спецыялістаў. Да гэтага творчага працэсу далучаны 65 філіялаў кафедр, створаных на перадавых сельгаспрадпрыемствах, у навукова-даследчых і праектных інстытутах, дзяржаўных установах. Акадэмія атрымала дзяржаўнае прызнанне кампетэнцый УВА ў выкананні навукова-даследчай работы, тым самым пацвердзіўшы статус акадэміі як навуковай арганізацыі.

У гэтым супрацоўніцтве, якое разлічана на актыўны ўдзел вучоных вышэйшай школы і студэнтаў, зроблены прынцыповы крок да стварэння прамысловага кластара ў галіне аграрных біятэхналогій і “зялёнай” эканомікі. На базе “Тэхнапарка “Горкі” паспяхова працуе рэгіянальны цэнтр па падтрымцы развіцця ключавых кампетэнцый новай прамысловай рэвалюцыі “Індустрыя 4.0” і канцэпцыі “Сельская гаспадарка 4.0”. А адкрыццё бізнес-інкубатара дае права гаварыць аб тым, што ў Горках знаходзяць канкрэтнае ўвасабленне канцэпцыі “Універсітэт 4.0”. За кароткі час тэхнапарк паспеў стаць унікальнай пляцоўкай для камерцыялізацыі аграрных навукаёмістых распрацовак. 

Класікай не абыдзешся

— Сёння сельгасвытворчасць мае найноўшае аснашчэнне, укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі, праца аўтаматызавана і нават робатызавана. Відавочна, толькі адной класікай у падрыхтоўцы кадраў тут не абыдзешся. 

— Безумоўна. Неабходна падрыхтоўка спецыялістаў шырокага профілю, якія валодалі б ведамі і навыкамі ў сумежных галінах вытворчасці. Узяць, напрыклад, сучасных спецыялістаў-тэхнолагаў у галіне заатэхніі і аграноміі. Яны павінны валодаць ведамі і навыкамі ў сферы эканомікі і менеджменту, біятэхналогій, экалогіі, інавацыйных і інфармацыйных тэхналогій і шэрагу іншых напрамкаў дзейнасці. Але ці можам мы навучыць такіх спецыялістаў толькі за кошт інтэграцыі тэхналагічна-сумежных кампетэнцый? Улічваючы параўнальна непрацяглы перыяд падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, а гэта 4 гады, аб’яднаць у адну адукацыйную праграму прафесійныя, спецыяльныя і базавыя кампетэнцыі, неабходныя для падрыхтоўкі, напрыклад, аграномаменеджара, зоаінжынера-эканаміста, немагчыма. Такое аб’яднанне прывяло б да значнага павелічэння тэрміну падрыхтоўкі спецыяліста (да 5,5 года). І гэта нават пры тым, што мы перазалічылі б максімальна магчымую колькасць вучэбных дысцыплін, агульных для дзвюх умоўна аб’яднаных адукацыйных праграм, якія фарміруюць прыкладна аднолькавы ўзровень кампетэнцый.

Забяспечыць падрыхтоўку спецыяліста шырокага профілю можна толькі пры профільным падыходзе. Ён прадугледжвае базавую падрыхтоўку спецыяліста сельскай гаспадаркі, які павінен валодаць неабходным узроўнем прафесійных кампетэнцый у галіне вытворчасці жывёлагадоўчай і раслінаводчай прадукцыі, а таксама мець паглыбленую падрыхтоўку адной з сумежных галін вытворчасці, запатрабаванай заказчыкам кадраў.

Законам прадугледжана

— Новая заканадаўчая база прадугледжвае рэалізацыю варыятыўнасці падрыхтоўкі па ўзбуйненых спецыяльнасцях за кошт іх прафілізацыі.

— Так, у адпаведнасці з новай рэдакцыяй Кодэкса аб адукацыі, новымі правіламі прыёму з 2023 года, усе ўстановы адукацыі змогуць рэалізаваць варыятыўнасць падрыхтоўкі па ўзбуйненых спецыяльнасцях шляхам іх прафілізацыі. Аграрныя УВА таксама плануюць пашырыць вектарнасць падрыхтоўкі спецыялістаў у рамках узбуйненых адукацыйных праграм на першай і другой ступенях вышэйшай адукацыі, якія ўнесены ў новы Агульнадзяржаўны класіфікатар “Спецыяльнасці і кваліфікацыі”. Пры распрацоўцы вучэбна-плануючай дакументацыі па новых узбуйненых спецыяльнасцях будзе прадугледжаны шырокі спектр профіляў падрыхтоўкі, якія не змяняюць агульнай кваліфікацыі спецыяліста, затое максімальна пашыраюць сферы прафесійнай дзейнасці. Напрыклад, у запланаваны пералік профіляў для спецыяльнасці “Вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання” ўваходзяць тэхналогіі прамысловай жывёлагадоўлі, інфармацыйныя тэхналогіі, біятэхналогіі ў жывёлагадоўлі, эфектыўны менеджмент і арганізацыя вытворчасці ў галіне, экалагічная бяспека прамысловай жывёлагадоўлі, тэхналогіі арганічнай жывёлагадоўлі, кармы і тэхналогіі кармоў, тэхналогіі першаснай перапрацоўкі і захоўвання жывёльнай сыравіны і інш.

Падрыхтоўка спецыялістаў па прапанаваных профілях дасць магчымасць пры захаванні базавай падрыхтоўкі галіновага спецыяліста, які валодае неабходным узроўнем прафесійных, спецыяльных і базавых кампетэнцый у галіне вытворчасці розных відаў жывёлагадоўчай прадукцыі, паглыбіць у выпускнікоў шэраг прафесійных ведаў у адным з вышэйпрапанаваных напрамкаў вытворчасці, запатрабаваных заказчыкам кадраў.

Пры ўвядзенні ў дзеянне новай рэдакцыі агульнадзяржаўнага класіфікатара будзе перагледжаны кваліфікацыйны даведнік “Пасады служачых, занятых у сельскай і рыбнай гаспадарках”, які дзейнічае сёння, а таксама кваліфікацыйныя патрабаванні да пасад. Гэта дасць магчымасць пашырыць сферы дзейнасці спецыялістаў, падрыхтаваных у рамках узбуйненых спецыяльнасцей для сельскагаспадарчай вытворчасці.

Гутарыла Ала КЛЮЙКО.
Фота з архіва навучальнай установы.

Крыніца: «Настаўніцкая газета»

 

«Народная асвета» рекомендует:

Учебные пособия для высшего образования