Імпульс да творчасці

У Мінску ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства “Панарама інавацыйных адукацыйных практык “Акадэмія ўрока”.

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў узнагародзіў пераможцаў: Л.А.Руцкую, настаўніцу гісторыі сярэдняй школы № 148 (3-е месца); Ю.А.Трубач, настаўніцу біялогіі гімназіі № 7 (3-е месца); Д.В.Царэню, настаўніка працоўнага навучання гімназіі № 6 (2-е месца); В.С.Самусевіч, настаўніцу мастацтва сярэдняй школы № 164 (1-е месца); Т.І.Царук, настаўніцу пачатковых класаў гімназіі № 16 (гран-пры). 

Конкурс прафесійнага майстэрства “Панарама інавацыйных адукацыйных практык “Акадэмія ўрока” праходзіць з мэтай распаўсюджвання інавацыйнага вопыту лепшых настаўнікаў горада, стварэння інфармацыйна-метадычнага электроннага банка даных аб педагогах сталіцы, якія працуюць у інавацыйным рэжыме. Сёлета конкурс прайшоў шосты раз і яго ўдзельнікамі сталі 29 педагогаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і настаўнікі-метадысты — уладальнікі прэмій і грантаў Мінгарвыканкама, пераможцы гарадскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства мінулых гадоў, аўтары вучэбна-метадычных дапаможнікаў, удзельнікі міжнародных навукова-практычных канферэнцый і форумаў, кіраўнікі метадычных фарміраванняў.

Канкурсанты рабілі яркія публічныя выступленні, распрацоўвалі практычныя матэрыялы з вопыту работы (аўдыя- і відэафайлы, прэзентацыі), праводзілі адкрытыя аўтарскія вучэбныя заняткі пад агульнай назвай “Урок далёкага дзеяння”. Гэтыя конкурсныя ўрокі змаглі наведаць больш за 1000 педагогаў сталіцы. 

— Для мяне ўдзел у “Акадэміі ўрока” — гэта імпульс да творчасці, да ацэнкі сваіх магчымасцей у прафесіі, — гаворыць Таццяна Царук, настаўніца пачатковых класаў гімназіі № 16 Мінска, якая атрымала гран-пры. — Я імкнуся ісці наперад, выкарыстоўваць перадавыя педтэхналогіі, сучаснае абсталяванне. Са з’яўленнем у класе інтэрактыўнай дошкі мае вучні сталі больш актыўна ўключацца ва ўрок, у іх з’явілася магчымасць вывучаць матэрыял больш дэталёва і дасканала. Матэрыялы да ўрокаў я ствараю сама. Таксама выкарыстоўваю навучанне па сістэме 4К, якая прадугледжвае развіццё ў школьнікаў крэатыўнасці, камунікацыі, кааперацыі і крытычнага мыслення. Але самае галоўнае — гэта любоў да сваёй справы і да дзяцей. Найважнейшай умовай сваёй педагагічнай паспяховасці лічу ўсмешкі на тварах навучэнцаў. Імкнуся ствараць у класе атмасферу дабра, дружбы, узаемадапамогі, супрацоўніцтва. Ганаруся і дасягненнямі сваіх вучняў, якія ўваходзяць у лік пераможцаў гарадскога фестывалю “Пазнанне і творчасць” і турніру “Юны матэматык”.    

Сустрэча з мэрам прайшла ў фармаце дыялогавай пляцоўкі “Аб уроку і не толькі…”. Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў і намеснік старшыні Арцём Цуран абмеркавалі з педагогамі пытанні ўзаемадзеяння бацькоў і школы, вырашэння канфліктных сітуацый, ролі сям’і ў выхаванні дзяцей.

— Гарант поспеху — сумесная работа настаўніка, вучняў і бацькоў, — адзначыў Уладзімір Кухараў. — Калі адно са звёнаў выпадае, поспеху не будзе. Патрэбна цесная сувязь школы і сям’і, бо мэта ў нас адзіная — навучанне і выхаванне дзяцей.  

Малады педагог сталічнай гімназіі расказала У.Кухараву аб мары яе вучняў пабываць у Мінгарвыканкаме. І кіраўнік горада запрасіў школьнікаў у найбліжэйшы час наведаць мэрыю.

Размова таксама ішла пра патрабаванні да сучаснага ўрока і інфарматызацыю адукацыі, занятасць вучняў у шосты школьны дзень, выхаванне патрыятызму і захаванне гістарычнай памяці і нацыянальнай,  культурнай ідэнтычнасці.

— У нашага народа гераічнае мінулае. Мы перажылі страшэнную вайну, якая ішла на знішчэнне, і перамаглі ў ёй, — падкрэсліў Уладзімір Яўгенавіч. — Трэба наведваць з дзецьмі знакавыя месцы — Хатынь, Брэсцкую крэпасць, Трасцянец, дзе эмацыянальна пранікаешся трагедыяй людзей. Нагляднасць вучыць лепш, чым падручнік. Унікальны па сваім напаўненні музей Вялікай Айчыннай вайны. Намаганнямі педагогаў, вучняў і іх бацькоў у кожнай школе варта ствараць свае музеі.   

Асаблівую ўвагу старшыня Мінгарвыканкама звярнуў на праблему недахопу педагагічных кадраў і падкрэсліў, што трэба сістэмна працаваць над гэтым пытаннем, у тым ліку праз адкрыццё педкласаў, мэтавы набор. Важна, каб і настаўнікі былі прыкладам для сваіх вучняў, матывавалі іх да выбару педагагічнай прафесіі, рыхтавалі сабе змену. Па словах мэра, у наступныя гады плануецца павялічыць набор у педкаледж. У 2024 годзе выпуск каледжа павінен скласці 460 чалавек, што дазволіць вырашыць праблему з недахопам настаўнікаў пачатковых класаў.

Надзея ЦЕРАХАВА. 
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

 

Старт для лідараў. Школа педагагічнага лідара

У Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбыўся выпуск слухачоў школы педагагічнага лідара.

Ва ўрачыстай атмасферы сертыфікаты аб заканчэнні навучання ў школе атрымалі 33 будучыя кіраўнікі сістэмы адукацыі Гродзеншчыны.

— У гэтым годзе мы чацвёрты раз адчынілі дзверы для будучых кіраўнікоў і правялі тры тэматычныя сесіі, якія знайшлі водгук у нашых слухачоў, — расказала метадыст ГрАІРА куратар школы педагагічнага лідара Святлана Грынцэвіч. — Гэта амаль 40 гадзін заняткаў у розных фарматах — было шмат лекцый, трэнінгаў,  дыягностыкі, тэстаў і, вядома ж, дамашніх заданняў. Праводзіліся сустрэчы з вопытнымі і пачынаючымі кіраўнікамі. Веды і практычныя навыкі, атрыманыя на лекцыях і трэнінгах, не толькі спатрэбяцца маладым людзям для развіцця прафесійнага майстэрства, але і стануць падмуркам эфектыўнага выканання кіраў­ніц­­кіх функцый у будучыні. 

Навучанне ў школе накіравана не толькі на атрыманне тэарэтычных ведаў у галіне менеджменту, кіравання персаналам, вядзення нарматыўна-прававых дакументаў, вельмі важных для будучага кіраўніка, але яно і практыка-арыентаванае. Былі арганізаваны сустрэчы з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі, якія, зыходзячы са свайго вопыту, дзяліліся сакрэтамі, асабістымі напрацоўкамі. Цікавай атрымалася сустрэча з кіраўніцтвам і педагогамі ліцэя № 1 Гродна.

— Усе нашы слухачы матываваныя, па выніках праходжання навучання яны атрымліваюць сертыфікат. І мы вельмі спа­дзяёмся на наступныя сустрэчы з імі — ужо як з маладымі кіраўнікамі. ГрАІРА на сістэмнай аснове ажыццяўляе іх далейшае суправаджэнне, — адзна­чыла Юлія Мілінкевіч, старшы выкладчык кафедры адукацыйных тэхналогій ГрАІРА. 

Адзін з выпускнікоў школы педагагічнага лідара настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 40 Гродна Мікалай Макарэеў расказаў: “Навучанне ў школе стала пляцоўкай, якая акумулюе толькі асновы кіраўніцкай дзейнасці. У далейшым нас будуць запрашаць на трэнінгавыя курсы. Тут мы атрымалі кірункі дзейнасці, гэта толькі старт, а далейшы шлях ужо залежыць ад нас саміх”. 

Школа педагагічнага лідара працуе на базе Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі з 2018 года.

Ірына АНІКЕВІЧ.
Фота аўтара.

 

Па матэрыялах https://nastgaz.by/.

 

 

«Народная асвета» рекомендует: 

 

Семейная педагогика

Г. Ф. Вечорко 

Учебное пособие содержит восемь тем по основной проблематике семейной педагогики. В форме вопросов и ответов раскрывается сущность семейной педагогики как науки, рассматриваются исторические аспекты семейного воспитания, традиционные средства и методы воспитания детей в семье. 

Адресуется студентам педагогических специальностей, а также педагогам, психологам, социальным работникам, сотрудникам органов внутренних дел, чья профессиональная деятельность связана с несовершеннолетними, родителям.

2-е издание

30.47 руб. 

 

Семейная педагогика. Практикум

Г. Ф. Вечорко

Пособие адресуется преподавателям и студентам, избравшим дисциплину «Семейная педагогика» в качестве специализированного образовательного модуля, психологам, социальным работникам, сотрудникам органов внутренних дел, чья профессиональная деятельность связана с несовершеннолетними, родителям.

Издание доступно в электронном варианте в приложении "Школа в кармане".

46.51 руб.

 

Методический инструментарий классного руководителя

 Н. К. Катович

В пособии рассмотрены основные формы, методы и технологии работы классного руководителя по реализации содержания непрерывного воспитания детей и учащейся молодежи; представлен алгоритм проектирования деятельности классного руководителя. Изложены требования к подготовке и проведению классных и информационных часов.

Адресовано педагогам учреждений общего среднего образования. Будет полезно студентам и преподавателям педагогических специальностей учреждений высшего образования.

20.48 руб.

 

Педагогическое взаимодействие с родителями учащихся, требующих повышенного внимания

 Н. А. Залыгина, М. Е. Минова

Пособие для педагогов учреждений образования, реализующих образовательные программы общего среднего образования, специальных учебно-воспитательных учреждений, специального лечебно-воспитательного учреждения.

В пособии представлены научно обоснованные и практико-ориентированные модели педагогического взаимодействия с родителями учащихся, требующих повышенного внимания, содержатся теоретические и методические материалы, которые помогут педагогам организовать и осуществить взаимодействие с родителями.

Адресуется учителям, классным руководителям, воспитателям, социальным педагогам и педагогам-психологам.

 

  28.38  руб.
 
 

Синдром профессионального выгорания и его профилактика

И. В. Ковалец, В. К. Милькаманович

В пособии раскрываются теоретические основы проблемы синдрома профессионального выгорания, исследуются причины его формирования, симптомы проявления, приводятся методики диагностики данного состояния, ключевые позиции по его профилактике и излагаются практические приемы,  помогающие специалистам противодействовать синдрому профессионального выгорания.

Рекомендуется специалистам социальной сферы, студентам, преподавателям и всем, кто интересуется данной проблемой и работает в системе «человек — человек».

27.14 руб.